«Барс» — сямейства колавых бронемашын украінскай карпарацыі «Богдан»Украинский «Богдан» разработал новый бронеавтомобиль «Барс» // «Новости N» (Николаев) от 15 декабря 2014Украинская "Корпорация «Богдан» представила бронемашину «Барс» // «Украина промышленная» от 18 декабря 2014.
Гісторыя Бранявік распрацаваны ў 2014 годзе канструктарскім бюро Чаркаскага аўтамабільнага заводаКонстантин Широкун. «Богдан» разработал собственный бронеавтомобиль «Барс» // «Autocentre.UA» от 15 декабря 2014. Упершыню прадстаўлены 12 снежня 2014 года на палігоне Нацыянальнай гвардыі пад Кіевам.
Апісанне Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек (кіроўцы і камандзіра), у дэсантным аддзяленні прадугледжана магчымасць перавозкі грузаў або 4—6 пяхотнікаў у поўным абмундзіраванніКорпорация "Богдан" представила свой первый бронеавтомобиль // "AUTO-Consulting.UA" от 15 декабря 2014.
Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом. Браніраванне забяспечвае абарону ад 5,45-мм і 7,62-мм боепрыпасаў. Франтальная частка аўтамабіля, у тым ліку дах маторнага адсека, забяспечвае абарону ад траплення 7,62-мм кулі пры стрэле ва ўпорУкраинский производитель автобусов представил бронеавтомобиль «БОГДАН» // «Defense Express» от 15 декабря 2014.
У бартах баявога аддзялення маецца дзве дзверы для кіроўцы і камандзіра машыны, у верхняй частцы якіх усталяваны куленепрабівальны шклаблок. У карме корпуса размешчана дзверы для пасадкі і высадкі дэсанту. Таксама маецца люк на даху.
У верхняй частцы бартоў дэсантнага аддзялення размешчаны амбразуры для вядзення агню са стралковай зброі (па дзве з кожнага боку).
На вокны ў бартах устаноўлены рашоткі, якія забяспечваюць абарону шклаблокаў ад механічных пашкоджанняў (удараў палкамі, кінутых камянёў і г. д.)«На вікна у бортах бронемашини встановлено грати, які забезпечують захист склоблоків від механічних ушкоджень (ударів палицями, кинутих каменів)»Українських десантників захищатиме броньовик «Барс» // газета «Народна армія» від 3 вересня 2015.
На дах баявога аддзялення бронемашыны прадугледжана магчымасць устаноўкі баявога модуля.
У базавым выкананні «Барс» укамплектаваны лябёдкай, кандыцыянерам, абагравальнікам нямецкай фірмы «Webasto», сістэмай відэаназірання, GPS-навігатарам. Прадугледжана магчымасць устаноўкі дадатковага абсталявання: радыёстанцыі, цеплавізара, прыбора начнога бачання.
Варыянты і мадыфікацыі Бронемашына можа выпускацца ў дэсантнай, патрульнай, грузавой і санітарнай версіі. «Барс» — прататып, прадстаўлены ў снежні 2014 года. Выкананы на камерцыйным паўнапрывадным шасі вытворчасці японскай кампаніі Isuzu з выкарыстаннем дэталяў і камплектуючых, якія раней прымяняліся пры вырабе грамадзянскай тэхнікі. Машына была абсталявана дызельным рухавіком магутнасцю 160 к. с. «Барс-6» — мадыфікацыя на шасі паўднёвакарэйскага цяжкага пазадарожніка KIA KM450, мае абарону ўзроўню STANAG 4569 Level 1Чем будем давать по зубам: Обзор новинок выставки «Зброя и безпека 2015» // «AUTO-Consulting.UA» от 22 сентября 2015 з дызельным рухавіком Hyundai магутнасцю 139 к. с.Секретные разработки украинских заводов. Фото // «AUTO-Consulting.UA» от 13 октября 2015 У канцы 2015 года ў канструкцыю машыны былі ўнесены змены, распрацаваныя падчас эксплуатацыі прататыпаВ Черкассах готовят новый бронеавтомобиль Барс-6. Фото // AUTO-Consulting.UA от 11 декабря 2015. Трэцяя версія 2016 года атрымала новую платформу, абарону ўзроўню STANAG 4569 Level 2, фільтра-вентыляцыйную сістэму, сістэму пажарагашэння, устаўкі «RunFlat» у колы і іншыя опцыі. «Барс-8» — машына, распрацаваная ў 2015 годзе з улікам патрабаванняў Міністэрства абароны Украіны: на больш магутным шасі пікапа Dodge Ram, з павялічаным аб’ёмам кузава і грузападымальнасцю.
Крыніцы
Спасылкі Тэхніка військового призначення // афіцыйны сайт вытворцы
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Украіны