«Які́я сны́ сні́ць мядзве́дзь» ― беларускі анімацыйны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 2015 годзе.

Сюжэт У адной беларускай вёсцы здарылася бяда. Тут ніяк не можа наступіць вясна, бо Мядзведзь скраў з неба Сонца і заснуў у бярлозе на зіму. Жыхары вёскі вырашылі што б ні было абудзіць клышаногага, каб вярнуць цёплае сонейка на неба.

Здымачная група аўтары сцэнарыя: Анна Дземідовіч, Руслан Сінкевіч; кінарэжысёр ― Руслан Сінкевіч; мастак-пастаноўшчык ― Руслан Сінкевіч; музыка гурта «Vuraj»; гукарэжысёр ― Яўген Рагозін; аніматары: Станіслаў Сперанскі, Анна Тумеля, Валер Казлоў, Марта Герашчанка, Марыя Пучкова, Алена Барушка, Алена Туманава, Марыя Матусевіч, Марыя Іванова, Мікалай Ярунін мастацкае рашэнне, вобразны шэраг і персанажы ― Інына Забела. мастак ― Святлана Катлярова; ролі агучвалі: Аляксандр Кашпераў, Юзаф Шумовіч; вершаваны тэкст ― Анастасія Гулак; шумавое афармленне ― Шаміль Ісмаілаў; кампоўзінг ― Максім Герасіменка; камп’ютарнае забеспячэнне: Дыяна Бецун, Алена Туманава; асабістая падзяка Сяргею Русецкаму.

Фестывалі Прымаў удзел у V фестывалі «Constantine’s gold coin» у Сербіі у горадзе Ніш з 25 па 29 ліпеня, разам з анімацыйнымі стужкамі «Нянюшкіны казкі» і «Вясна ўвосень».

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі