Урал Тансыкба́еў (; Тансыкбаев Урал Тансыкбаевич (1904—1974) // Расійская акадэмія мастацтваў — ) — узбекскі савецкі мастак казахскага паходжання, Народны мастак СССР (1963), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1958).
Біяграфія Нарадзіўся ў Ташкенце. Скончыў сямігодку і працаваў на заводзе. У 1924—1928 гадах вучыўся ў студыі пры Музеі мастацтваў у Ташкенце. У 1928—1929 годзе вучыўся ў Пензенскім мастацка-педагагічным тэхнікуме ў І. С. Гарушкін-Саракапудава. З 1930 года жыў пераважна ў ТашкенцеТансыкбаев Урал Тансыкбаевич // Золотой фонд МГУ.
Памёр Урал Тансыкбаеў 18 красавіка 1974 года ў горадзе Нукус.
Творчасць Першыя карціны Урала Тансыкбаева былі паказаны ў клубе завода, на якім ён працаваў. У мастацкіх выстаўках у СССР і за мяжой пачаў прымаць удзел у 1929 годзе. Творчасці мастака ўласцівы эпічная манументальнасць кампазіцыі, танальнае вырашэнне колеравага ладу, рэалістычнасць. Пісаў пераважна пейзажы, прысвечаныя прыродзе і людзям Узбекістана.
Сярод твораў Урала Тансыкбаева: «Узбечка» (1928), «Барвяная восень» (1931), «Ружовы пейзаж з фігурай хлопчыка» (1933), «Таполі» (1934), «Аўтапартрэт» (1935), «Вясновыя працы» (1938), «Вясна» (1947), «Высакагорны сенакос» (1954), «Раніца на Кайракумскай ГЭС» (1957), «Ля мора» (1960), «Возера ў Маргузор» (1969), «На Чарвакскай будоўлі» (1970), «Мая песня» (1972), цыкл «Родны Узбекістан» (1971—1972) і іншыя. Аформіў першы казахскі балет «Калмакар і Мамын» В. В. Веліканава ў Казахскім акадэмічным тэатры оперы і балета. У 1952—1954 гадах выканаў пано ў павільёне Узбекскай ССР на ВДНГ СССР у Маскве.
Грамадская і дзяржаўная дзейнасць У 1932 годзе Урал Тансыкбаеў уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта Саюза мастакоў Узбекскай ССР і стаў яго членам і членам праўлення. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Узбекскай ССР у 1956—1960 гадах, член праўлення Саюза мастакоў СССР у 1957—1974 гадах, сакратар праўлення Саюза мастакоў СССР у 1957—1968 гадах. У 1959—1972 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР.
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекскай ССР (1943) Народны мастак Узбекскай ССР (1944) Народны мастак СССР (1963) Дзяржаўная прэмія Узбекскай ССР імя Хамзы (1973) Ордэн Леніна (1964) Тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1955, 1957) Ордэн «Буюк хізматларі учун» (2001) — пасмяротна Сярэбраны медаль Усесаюзнай мастацкай выстаўкі ў Маскве (1957) Сярэбраны медаль на Сусветнай выстаўкі ЭКСПА-58 у Бруселі (1958) Медалі
Зноскі
Літаратура
Тансыкба́ев Урал // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 279. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Спасылкі Тансыкбаев Урал Тансыкбаевич (1904—1974) // Расійская акадэмія мастацтваў Тансыкбаев Урал Тансыкбаевич // Золотой фонд МГУ Тансыкбаев Урал // Чувашскі дзяржаўна мастацкі музей Урал Тансыкбаев — первая ласточка современной узбекской живописи // Казахский научно-исследовательский институт культуры
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі Узбекістана Катэгорыя:Мастакі Казахстана Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Тэатральныя мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР Катэгорыя:Асобы на марках