Барыс Генрыхавіч Унбегаўн (рус. Бори́с Ге́нрихович Унбега́ун, также Б.-О. Унбегаун, ; 23 жніўня (4 верасня) 1898, — 4 сакавіка 1973, ) — расійскі, французскі і амерыканскі анаматолаг (анамаст)Анатолий Петрович Афанасьев Региональная ономастика" Полиграф-Сервис, 2001 — стр.10, лінгвіст і філолаг, прафесар, спецыяліст па славянскіх мовах і літаратуры. Удзельнік Белага руху.
Паводле слоў Мікіты Талстога, Барыс Унбегаўн — «вучоны з нярускім прозвішчам, але з рускай самасвядомасцю, рускім сэрцам і рускім нялёгкім лёсам».
Біяграфія
Барыс Унбегаўн нарадзіўся ў сям’і нямецкага паходжання ў Маскве. Мачыха — Кацярына Данілаўна Унбегаўн (народжаная Зяленская) — была суседкай пісьменніка па доме на вуліцы Буало, № 7, сябравала з яго сям’ёй, шматкроць фігуруе ў яго дзённіках.
Юнаком Унбегаўн паступіў у Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу, якое скончыў у 1917 годзе. Паспеў пабываць на франтах Першай сусветнай вайны. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі служыў у Добраахвотніцкай арміі, быў паранены, пасля паражэння белых эміграваў.
У 1922—1924 гадах быў студэнтам Люблянскага ўніверсітэта ў Славеніі, потым навучаўся ў Сарбоне, абраўшы спецыяльнасць славіста. Яго настаўнікамі і старэйшымі калегамі былі Гойка Ружычыч, Андрэ Ваян, Антуан Мее, Андрэ Мазон і іншыя. Пасля ўніверсітэта яму прапанавалі месца ў бібліятэцы Інстытута славянскіх даследаванняў ў Парыжы, дзе ён, апроч іншага, шмат займаўся рэцэнзаваннем і складаннем аглядаў па рускім мовазнаўстве і літаратуры.
Ў 1935 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Руская мова XVI стагоддзя (1500—1550)» і выпусціў дзве кнігі — пра імянныя флексіі ў рускай мове XVI стагоддзя і пра сербскую літаратурную мову XVIII стагоддзя. Летам таго ж года пазнаёміўся з Марынай Цвятаевай, якая характарызавала яго ў лісце так: «малады рускі немец — у тыпе Даля, вялікі і сціплы філолаг». У 1936 годзе з’явіліся яго першыя нарысы па рускай анамастыцы (аб назвах гарадоў).
Падчас Другой сусветнай вайны, пасля акупацыі Францыі, быў заключаны ў Бухенвальд, дзе прабыў да канца вайны. Ў 1947 годзе апублікаваў артыкул пра славянскія жаргоны у нямецкіх канцлагерах.
Выкладаў у Страсбургскім універсітэце, у Брусельскім свабодным універсітэце, з 1948 года ў Оксфардскім універсітэце. З 1953 па 1965 год пастаянна жыў у Оксфардзе, працуючы прафесарам параўнальнай славянскай філалогіі. З 1965 года — прафесар славянскай лінгвістыкі ў Нью-Ёркскім універсітэце, дзе застаўся да канца жыцця.
Навуковая дзейнасць Барыс Унбегаўн зрабіў уклад у даследаванне гістарычнай марфалогіі рускай мовы («Русский язык XVI века (1500—1550). Словоизменение имён»). Ён выявіў тыпы калькавання ў славянскіх мовах на розных этапах іх развіцця, пераважна на этапе станаўлення літаратурных моў. Унбегаўн упершыню распрацаваў перыядызацыю гісторыі літаратурнай мовы ў сербаў да рэформы Вука Караджыча (якая моцна змяніла сербскую кірыліцу), ахарактарызаваўшы рускі ўплыў на культуру, літаратуру і мову сербаў XVIII стагоддзя.
Склаў «Русскую грамматику» (выдадзеную па-французску і ў перакладзе на англійскую і нямецкую мовы), бібліяграфічны даведнік па рускай мове, дапаможнікі па рускім вершаванні і па тэрміналогіі рускага права. Апублікаваў шэраг прац па рускай культуры (па календары, апісанні знешнасці і інш.).
У галіне анамастыкі Барыс Унбегаўн правёў аналіз назваў рускіх гарадоў (паводле грэцкай і паводле ўласна славянскай мадэлі), стварыў шэраг нарысаў па этымалогіі рускіх слоў, а таксама па саманазве карпацкіх усходніх славян — «русіны» (Ruteni / Rutheni).
Найбольш вядомы Унбегаўн насамперш як аўтар фундаментальнай працы па рускіх прозвішчах (уключыўшы ў іх і другія ўсходнеславянскія — беларускія і ўкраінскія), выдадзенай па-англійску і пасля перакладзенай на рускую. Многія яго іншыя навуковыя працы не страцілі значнасці і дацяпер і чакаюць перакладу на славянскія мовы і публікацыі на іх. Сям’я Жонка — Алена Іванаўна Унбегаўн (народжаная Мансурава, 1902—1992). Дачка — Таццяна Барысаўна (у шлюбе Ларыман). Мачыха — Екацярына Данілаўна Унбегаўн (у дзявоцтве Зяленская). Брат мачахі — Канстанцін Данілавіч Зяленскі («Жалезны», 1876—1949), юрыст, у эміграцыі ў Францыі.
Бібліяграфія
La langue russe au XVIe siècle (1500—1550). — : Inst. d'Études Slaves de l’Univ. de Paris, 1935. Les débuts de la langue littéraire chez les Serbes. — : Champion, 1935. Grammaire russe. — Lyon-Paris, IAC, 1951 (англійскі пераклад: Russian grammar. Oxford: Clarendon Press, 1957; нямецкі пераклад: Russische Grammatik. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1969) L’Origine du nom des Ruthènes. — Winnipeg: Acad. ukrainienne libre des sciences, 1953. A bibliographical guide to the Russian language. — Oxford: Clarendon Press, 1953. Russian versification. — Oxford: Clarendon Press, 1956. Drei russische Grammatiken des 18. Jahrhunderts. Nachdr. der Ausg. von 1706, 1731 und 1750. — München: Fink, 1969. Studies in Slavic Linguistics and Poetics. — New York: New York University Press., 1969. Selected papers on Russian and Slavonic philology. — Oxford: Clarendon Press 1969. Russian surnames. — Oxford: Clarendon Press, 1972. [Рус. пер.: Унбегаун Б.-О. Русские фамилии. — : Прогресс, 1989 (і перавыданні).
Літаратура
Robert Magidoff, George Y. Shevelov, J. S. G. Simmons, and Kiril Taranovski (eds). Studies in Slavic Linguistics and Poetics in Honour of Boris O. Unbegaun. — New York: New York University Press, 1968. Толстой Н. И. Об авторе этой книги // Унбегаун Б.-О. Русские фамилии. — : Прогресс, 1989. — ISBN 5-01-001045-3 Никитин О. В. Б. Унбегаун: Жизнь вдали от России // Виноград. 2009. № 1(27).
Спасылкі
Якобсон Р. О.. Формальная школа и современное русское литературоведение Генцкі ўніверсітэт Никитин О. В. «Взыскуя лингвистического хлеба»: Б. О. Унбегаун в переписке с учёными московской лингвистической школы 1940—1970-х гг.
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча Катэгорыя:Вязні канцлагера Бухенвальд Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі Катэгорыя:Філолагі Францыі Катэгорыя:Мовазнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Анамасты Катэгорыя:Лексікографы Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Славісты Францыі Катэгорыя:Русісты