Чэбаксарская ГЭС () — гідраэлектрастанцыя на рацэ Волзе каля горада Новачэбаксарска Чувашскай Рэспублікі РФ. Вадасховішча ГЭС размешчана на тэрыторыі трох суб’ектаў федэрацыі — рэспублік Чувашыя і Марый Эл, а таксама Ніжагародскай вобласці. Станцыя з’яўляецца часткай Волжскага каскада гідраэлектрастанцый, уяўляючы сабой яго пятую прыступку, апошнюю па часе стварэння. Чэбаксарская ГЭС мае ўсталяваную магутнасць 1404 Мвт і ўваходзіць у лік найбуйнейшых гідраэлектрастанцый Расіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Расіі Катэгорыя:Волга Катэгорыя:Новачэбаксарск