«Наватар» () — украінская колавая бронемашына.

Гісторыя Распрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца зарэгістраваная ў Кіеве прыватная кампанія «Українська бронетехніка»Ukrainian Armor // журнал "Defense Express", № 9, жовтень 2018. стор.34-35.

Упершыню прэзентавана 15 снежня 2017 годаВ Украине разработали еще один бронеавтомобиль «Варта-Новатор» // «AUTO-Consulting.UA» от 27 декабря 2017.

15 лістапада 2018 года браневікі перадалі ў войскі«Укроборонпром» та приватні зброярі передали українському війську понад 65 одиниць озброєння та військової техніки // официальный сайт ГК «Укроборонпром» от 15 ноября 2018.

Апісанне Бронемашына пабудавана на шасі амерыканскага паўнапрываднага пікапа Ford F550 і мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, браняванай кабінай у сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчаны грузавы адсекСергій Воронков. Збройні Сили можуть підсилити бронеавтомобілем «Новатор» // газета "Народна армія" від 20 липня 2018.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў і забяспечвае ўзровень абароны ПЗСА-4 па дзяржаўнаму стандарту Украіны (ад стрэлу з 7,62 мм снайперскай вінтоўкі СВД з дыстанцыі 10 метраў), а таксама ад выбуху двух ручных гранат РГД-5 пад колам або дном.

У кожнай з чатырох дзвярэй зроблена амбразура для вядзення агню са стралковай зброі, у даху кабіны маецца люк.

Рухавік Ford OHV Power Stroke 6,7-літровы V-вобразны 8-цыліндравы турбадызельны, каробка перадач — аўтаматычная 6-ступеністая.

Бронемашына абсталявана сістэмай аўтаматычнага пажаратушэння, кандыцыянерам, абагравальнікам Webasto, мае грузападымальнасць 2000 кг і можа перавозіць пяць чалавек і 1845 кг грузу, а радыус яе развароту складае 8 метраў.

На дах кабіны браневіка можа быць пры неабходнасці ўсталяваны 12,7 мм кулямёт НСВ «Уцёс» або яго аналаг КТ-12,7 украінскай вытворчасці.

На пярэднім бамперы размешчана лябёдка з цягавым высілкам 8000 кг і 25-метровым сінтэтычным тросам.

Бронемашына можа быць дадаткова абсталявана відэакамерай задняга выгляду і прыборам спадарожнікавай навігацыі. У грузавым адсеку пры неабходнасці могуць быць устаноўлены сядзенні для размяшчэння дэсанту.

Аператары

Сухапутныя войскі — 30 адзінак станам на 2023 год Нацыянальная гвардыя — невядомая колькасць станам на 2021 год

Крыніцы

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Украіны