Джэ́льфа () — горад у Алжыры, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Заснаваны ў 1852 годзе французскімі каланістамі. Насельніцтва — 170 000 чалавек (паводле ацэнкі 2005 года).
Знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны, у гарах, на вышыні 1138 м над узроўнем мора. Клімат засушлівы. Каля Джэльфы размешчана некалькі салёных азёр; на поўдзень пачынаецца пустыня Сахара. Горад абслугоўвае аэрапорт, размешчаны на вышыні прыблізна 1200 м над узроўнем мора.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Алжыра Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1852 годзе