Унцынарыя вузкагаловая (Uncinaria stenocephala) — від круглых чарвей сямейства .

Гаспадары Са свойскіх жывёл у асноўным паразітуе на сабаках. У рэдкіх выпадках адзначаны ў . Uncinaria stenocephala — самая распаўсюджаная прычына сабак у больш прахалодных рэгіёнах, такіх як Канада і паўночныя рэгіёны ЗША, дзе ён сустракаецца пераважна ў  — 40 %. U. stenocephala таксама з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных прадстаўнікоў сямейства ў Вялікабрытаніі, аднак мае там даволі нізкую распаўсюджанасць.

Сярод іншых гаспадароў можна адзначыць у іншых мясаедных, у тым ліку ў , , , , , Карасёў, М. Ф. Да вывучэння гельмінтафауны янотападобнага сабакі у Бярэзінскім дзяржзапаведніку / Н. Ф. Карасёў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 124—127. і Шымалаў, В. Ц. Значэнне драпежных млекакамячых Беларусі ў распаўсюджванні некаторых гельмінтозаў у чалавека і хатняй жывёлы / В. Ц. Шымалаў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 120—123 з некаторай колькасцю выпадкаў, зарэгістраваных у людзей.

Жыццёвы цыкл Гаспадар праглынае інфекцыйную лічынку трэцяй стадыі. Да дарослай асобіны лічынка спее ў тонкім кішачніку. Яйцы адкладаюцца ў тонкім кішачніку і выходзяць з калам. Прэпатэнтны перыяд складае ад 15 да 17 дзён. Яйцы вылупляюцца ў глебе, а лічынкі двойчы ліняюць, каб дасягнуць інфекцыйнай трэцяй стадыі. Інфекцыі пагаршаюцца і ўзмацняюцца, калі сабакам, якія рэгулярна знаходзяцца на вуліцы, не праводзіцца рэгулярная дэгельмінтызацыя.

Дарослыя чэрві могуць жыць ад 4 да 24 месяцаў у тонкім кішачніку. Яны маюць памеры ад 10 — 20 мм на 0,4 — 0,5 мм і яйцы ад 71 — 93 мкм на 35 — 58 мкм. Даследаванне паказала вялікую колькасць яец на адну самку чарвяка U. stenocephala — больш за 5000 яец.

Дарослыя паразіты часцей за ўсё знаходзяцца ў тонкім кішачніку гаспадара.

Другі тып заражэння адбываецца пры трансдэрмальным інфікаванні лічынак на скуры сабакі, што звычайна становіцца магчымым дзякуючы цёпламу надвор’ю і вільготнасці, што дазваляюць лічынкам расці ў навакольным асяроддзі. Гэтыя трансдэрмальныя інфекцыі не вельмі важныя для U. stenocephala, таму што толькі каля 2,3 % ± 1,3 % інфекцыйных лічынак сапраўды дасягаюць тонкай кішкі, каб завяршыць свой жыццёвы цыкл.

Значэнне

Выклікае унцынарыёз.

Крыніцы

Літаратура

Foreyt, W. J. (2001). Veterinary parasitology reference manual. (5 ed.). Ames, IA: ZBlackwell publishing. Plumb, D. C. (2008). Plumb’s veterinary drug handbook. Wiley-Blackwell.

Катэгорыя:Анкіластаміды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1884 годзе Катэгорыя:Паразіты драпежных Катэгорыя:Паразіты сабак Катэгорыя:Паразіты катоў Катэгорыя:Паразіты чалавека