Мізбан Хадр аль-Хадзі (; 1938 — 16 мая 2020) — іракскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, член Савета рэвалюцыйнага камандавання (1991—2001).
Біяграфія Нарадзіўся ў акрузе Мандалі на тэрыторыі цяперашняй мухафазы Дыяла.
Займаў пасаду губернатара Наджафа. У чэрвені 1982 года стаў міністрам без партфеля. З пачатку 1980-х гадоў быў вельмі блізкі да Садама Хусейна. Выступаў ключавым яго саветнікам, асабліва па шыіцкіх справах.
Прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве і падаўленні паўстанняў 1991 года У сакавіку 2003 года прызначаны камандуючым цэнтральным рэгіёнам, адным з чатырох ваенных раёнаў Ірака падчас амерыканскага ўварвання.
1 мая 2003 года арыштаваны амерыканскімі войскамі ў Багдадзе .
Памёр з-за невылечнай хваробы ў цэнтральнай турме Насірыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены іракскага аддзялення партыі Баас Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Ваенныя Ірака Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты