Чэн Шубаа (; 553—604) — апошні імператар Чэнь з кітайскіх Паўднёвых дынастый.
Біяграфія Быў сынам і спадчыннікам Чэнь Сюя. На момант прыходу да ўлады, валоданні Чэнь Шубаа знаходзіліся пад пастаянным ваенным прэсінгам з боку дзяржавы Суй. У сувязі з гэтым Чэнь Шубаа, які быў не занадта таленавітым уладаром і палкаводцам, даводзілася абараняць свае землі на многіх франтах. Імператар наогул больш цікавіўся літаратурай і жанчынамі, чым дзяржаўнымі справамі.
У 589 годзе сілы Суй захапілі сталіцу Чэнь, горад Цзянькан. Імператар быў узяты ў палон. Такім чынам дзяржава Чэнь спыніла сваё існаванне. Чэнь Шубаа быў дастаўлены ў Чан’ань, дзе жыў з ушанаваннямі да самай сваёй смерці ў 604 годзе.
Літаратура
Кніга Чэнь, т. 6 Гісторыя Паўднёвых дынастый, т. 10 Цзы чжы тун цзянь, ТТ . 168, 170, 172, 175, 176, 177, 178, 180