Абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта — астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, чацвёртая па ліку ў Еўропе; у 1922 годзе наноў распачала дзейнасць на тэрыторыі цяперашняга парку Вінгіс у Вільні.

Гісторыя Першым дырэктарам абсерваторыі стаў Тамаш Жаброўскі. Будаўніцтва вялося паводле распрацаванага ім плана. Абсерваторыя была надбудаваная над трохпавярховым паўночным корпусам калегіі, складалася з дзвюх узведзеных адза над другой залаў (чацвёрты і пяты паверхі будынка). Чацвёрты паверх займаў вялікую залу (цяпер Белая зала бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта), дзе захоўваліся прыборы для астранамічных назіранняў і фізічных эксперыментаў, экспанаваліся навуковыя калекцыі, праводзіліся навучальныя заняткі. Надбудова над вялікай залай прызначалася для астранамічных назіранняў. Неабходныя астранамічныя прыборы паднімалі з вялікай залы ўверх праз люк.

У 1764 годзе будучы рэктар універсітэта Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў дырэктарам астранамічнай абсерваторыі. Ён прабыў на гэтай пасадзе 44 гады.

Закрыццю абсерваторыі ў 1883 годзе папярэднічаў пажар. Таксама ў гэты час астранамічныя назіранні ў цэнтры горада сталі ўжо бадай немагчымымі з-за штучнага асвятлення.

Літаратура Лаўрэш Л. «І зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі. — Мінск: Лімарыус, — 2013. — 266 с.

Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі Катэгорыя:Віленскі ўніверсітэт