Чон Сон, таксама няправільна Джонг Сон (, 1676—1759) — карэйскі мастак-пейзажыст.

Біяграфія Чон Сон быў вядомым карэйскім мастаком — адным з нямногіх з іх, хто адмовіўся ад канонаў традыцыйнага і для Карэі кітайскага стылю жывапісу. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Чон Сон часта пакідаў сваю мастацкую майстэрню і маляваў усё, што вакол прыцягвала яго ўвагу. Такую манеру творчасці ў Чон Сона перанялі і атрымалі ў спадчыну цэлыя пакаленні карэйскіх жывапісцаў, якія працавалі пазней у эпоху дынастыі Часон.

Чон Сон паходзіў з беднай сям’і чыноўнікаў (янбан). Талент яго быў адкрыты і высока ацэнены суседзямі, якія належалі да арыстакратычнага роду і прадставілі Чон Сона да каралеўскага двара, дзе ён атрымаў афіцыйнае месца прыдворнага мастака. Большую частку свайго жыцця ён правёў у сталіцы Карэі, Сеуле. Пра мастака паведамляецца, што ён маляваў кожны дзень, аж да глыбокай старасці. Хоць яго працы афіцыйна адносяць да так званай Паўднёвай школы, Чон Сон здолеў з часам стварыць свой уласны, асаблівы мастацкі стыль — асобнымі, рэзкімі мазкамі пэндзля ён накладваў паралельнымі лініямі выразныя контуры адлюстроўванага.

Адным з вучняў Чо Сона быў Сім Са Джон.

Галерэя

Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі Карэі