Mamba — паўднёваафрыканскі бронетранспарцёр, прызначаны для забеспячэння ўнутранай бяспекі. Машына распрацавана ў канцы 1980-х гадоў для замены Buffel.
Апісанне Першыя мадэлі былі пабудаваныя на шасі 4X2 Toyota Dyna. Пасля 1994 года Mamba выкарыстоўваў шасі грузавіка Unimog для лепшай праходнасці па бездаражы і большага дарожнага прасвету.
Бранявік мае V-вобразнае дно, што павышае абароненасць ад мін. Абсталяваны 6-цыліндравым дызельным рухавіком Mercedes-Benz 352N. Даўжыня — 546 см, шырыня — 220 см, вышыня — 249 см. Можа перавозіць да 10 пасажыраў.
Варыянты Было выраблена мноства варыянтаў Mamba, а таксама транспартных сродкаў на яго базе.
Mamba Mk1 — арыгінал 2x4 (вырабляўся TFM Industries, пазней Reumech OMC) Springbuck Mk1 — мадыфікаваная версія Reva Mk1— мадыфікаваная версія ICP Puma — мадыфікаваная версія з сілавой устаноўкай і трансмісіяй Toyota Dyna 7-145 Mamba Mk2 — 4x4 (вырабляўся Sandock Austral і TFM), палепшаная серыйная версія Mamba Mk2 EE — версія, вырабленая для эстонскай арміі Mamba Mk2 SW — версія, вырабленая для шведскай арміі Komanche — версія з кароткай колавай базай, якая можа перавозіць да 7 салдат Saber — 4-месная кабіна з грузавым аддзяленнем у задняй частцы Alvis 4 — версія, вырабленая Alvis UK для брытанскай арміі Alvis 8 — версія Komanche SWB, вырабленая Alvis UK для брытанскай арміі RG-31 Nyala — перапрацаваная версія TFM Romad — мадыфікаваная версія Sandock Austral Reva Mk2 — мадыфікаваная версія ICP з сілавой устаноўкай Cummins Springbuck Mk2 — мадыфікаваная версія Mamba Mk3 — версія 4x4 з рухавіком Mercedes-Benz 312N. Выраблялася Alvis OMC Reva Mk3 — мадыфікаваная версія ICP Mamba Mk5 — 4x4 з рухавіком Iveco Euro 3 і браніраваннем B7. Вырабляўся Osprea Logistics SA Mamba Mk7 — 4x4, абсталяваны рухавіком Deutz BF6L9l4C Turbo і браніраваннем B7. Вырабляўся Osprea Logistics Mamba Mk7-X — 4x4, абсталяваны рухавіком Deutz BF06M1015C з вадзяным астуджэннем магутнасцю 408 конскіх сіл. Абарона ад выбуху STANAG 4a4b і балістычная абарона STANAG 3. Вырабляўся Osprea
Аператары БТР выкарыстоўваўся Рэспублікай Конга, Кот-д’Івуарам, Егіптам, Экватарыяльнай Гвінеяй, Гвінеяй, Нігерыяй, Сьера-Леонэ, Самалі, ПАР, Швецыяй, Тайландам, Угандай, Вялікабрытаніяй, Эстоніяй, Інданезіяй, Украінай.
Крыніцы
Спасылкі Mamba Armored Personnel Carrier - Military Today
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавітаКатэгорыя:Бранятэхніка ПАР