Каятонас Алякнавічус, Каятан Аляхновіч (; Цярпейкей, каля Купішкаў — , Асава, цяпер Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці, Беларусь) — літоўскі паэт, ксёндз.

Біяграфія Навучаўся ў трашкунскай шасцікласнай школе. У 1827 г. уступіў у віленскі кляштар канонікаў латэранскіх. У 1832 скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Быў ксяндзом у Абеле, , Кедайнах, Сумілішках, з 1848 г. у Мерачы, адкуль за падтрымку паўстання 1863 г. у 1867 г. быў пераведзены ў мястэчка Асава.

Пачынальнік жанру фельетона ў літоўскай літаратуры, ён адзін з першых пачаў пісаць вершы для дзяцей. Яго паэзія мае народнае светаадчуванне, яна насычана рэаліямі вясковага жыцця, напісана на жывой дасціпнай гаворцы простых людзей з выкарыстаннем народных паэтызмаў. Выдаў зборнікі паэзіі «Pasakos, pritikimai, veselios ir giesmės» (), (1861). У форме дыялогу падрыхтаваў лемантар «Elementorius, arba Lengvas mokslas skaityt Rašto švento» (), 1846.

Зноскі

Літаратура Daiva Krištopaitienė. Aleknavičius, Kajetonas. Lietuvių literatūros enciklopedija. Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. — Vilnius, 2001. — ISBN 9986-513-95-2 Kajetono Aleknavičiaus eilėraštis «Motka ir reikalas mokslo vaikams»

Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Асаве Катэгорыя:Каталіцкія святары Літвы