Юзаф Анджэй Козел-Паклеўскі (; 1845, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, Мінская губерня, цяпер — , Таліца, Расійская імперыя) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета, прамысловец, філантроп.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Да паўстання жыў у маёнтку Сэрвач, якім валодаў яго бацька С. 256—257..
У час паўстання быў арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада, 22 красавіка 1863 г. быў зняволены ў лякарні г. Барысава, дзе ўтрымліваўся яшчэ 10 ліпеня 1863 г.. Яго маёмасць на падставе распараджэння віленскага губернатара падлягала секвестру. Пастановай Мураўёва 23 жніўня 1863 г. быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сібірскія лінейныя батальёны расійскага войскаPamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.. У 1865 г. служыў у 4 лінейным батальёне Заходняй Сібіры ў г. Омск.
Дзякуючы сувязям сваяка Альфонса Козел-Паклеўскага быў накіраваны адбываць пакаранне на Таліцкі вінакураны завод, які належаў Альфонсу. З 1890 г. Юзаф стаў кіраўніком канторы Таліцкіх заводаў, упаўнаважаны па справах гандлёвага дома «Спадчыннікі А. Ф. Паклеўскага-Козел». Займаў шэраг пасад у Пермскай губерні. Ахвяраваў шмат грошай на развіццё адукацыі і медыцыны Урала. Пасля яго смерці ў 1915 годзе, удава Юзафа вяртаецца ў Вялікую Сэрвач для падзелу спадчыны паміж спадчыннікамі. Старэйшы сын Юзаф атрымаў Вялікую Сэрвач. Вінцэнту дастаўся нядаўна пабудаваны маёнтак Людвінова з фермай серабрыстых ліс. Малодшы сын Тадэвуш атрымаў Кастыкі, у якім быў вадзяны млын.
Прыватнае жыццё У высылцы ажаніўся з Юліяй Амбражынай Козел-Паклеўская (1863—1938), якая была на 18 гадоў маладзейшай за яго і прыходзілася яму далёкай сваячніцай з вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх. Яе бацька Павел Козел-Паклеўскі валодаў маёнткам Дзекшнэ Вількамірскага павета, удзельнічаў у паўстання 1863—1864 гадоў. У шлюбе мелі трох сыноў: Юзаф-Вінцэнт Козел-Паклеўскі — спадчыннік маёнтку Вялікая Сэрвач, Вінцэнт Козел-Паклеўскі — афіцэр Войска Польскага і ахвяра Катынскага расстрэлу, Тадэвуш Козел-Паклеўскі — быў у 1942 расстраляны немцамі за ўдзел у канспірацыі Арміі Краёвай.
Унукі (па лініі сына Юзафа Вінцэнта): Эльжбета, Ізабела, Юлія, Тадэвуш і Міхал, якія пражываюць у Польшчы.
Літаратура Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913. Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
Ивонин А. Р. Сибирские предприниматели дореформенного периода: штрихи к историческому портрету // Институт истории СО РАН. Личность в истории Сибири XVIII—XX веков. Сборник биографических очерков / Отв. редактор — Кириллов А. К.. — Новосибирск: Сова, 2007. — С. 81—94. — ISBN 978-5-87550-063-3. Филь С. Поклевские-Козелл — владельцы винокуренного завода // Лукич. — 2001. — № 3. — С. 56—63. Черданцев И. К. На Талых ключах. — Талица,1992.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1845 годзе Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Высланыя ў Сібір Катэгорыя:Філантропы Катэгорыя:Козел-Паклеўскія