«Наша воля» — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 4 да 12 сакавіка 1927 г. у Вільні на беларускай мове замест закрытай газеты «Наш голас». Рэдактар-выдавец Міхась Машара. Прытрымлівалася праграмных поглядаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Крытыкавала адносіны польскіх улад да заходнебеларускага народа, змяшчала матэрыялы пра несправядлівую падатковую сістэму, нявырашанае аграрнае пытанне, паланізацыю беларускай школы. Асвятляла культурніцкае жыццё ў Заходняй Беларусі, друкавала творы Алеся Салагуба, Язэпа Гаўрыліка і інш. Выйшлі 4 нумары, з іх 2 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:1927 год у Вільні