Лейбарысцкая партыя () — адна з дзвюх асноўных палітычных партый МальтыNordsieck, Wolfram (2017). «Malta». Parties and Elections in Europe.. Паводле палітычнага спектру мае левы ўхілDallison, Paul (13.04.2014). «Centre-left on course for victory in Maltese election». Politico..

Партыя была заснавана ў 1920 годзе як палата працы невялікай групай прафсаюзаў. Яе вядомы член Пол Бафа займаў пасаду першага прэм’ер-міністра ад партыі паміж 1947 і 1950 гадамі. Ідэалагічна партыя арыентавалася на дэмакратычны сацыялізм і іншыя кірункі лявіцы да пачатку 1990-х гадоў, пасля чаго перайшла на рэйкі сучасанай заходняй сацыял-дэмакратыі«Ideological and Strategic Shifts from Old Labour to New Labour In Malta». Michael Briguglio.Hans Slomp (30.09.2011). «Europe, A Political Profile: An American Companion to European Politicsю». ABC-CLIO. — С. 683. — ISBN 978-0-313-39182-8.. Падчас кіравання Джозефа Муската партыя перайшла да больш цэнтралісцкай пазіцыіDebono, James (30.01.2020). «[ANALYSIS Would a name change solve the PN’s identity crisis?»]. MaltaToday., прымаючы палітыку трэцяга шляхуGauchi, Jude Samuel (2014). «Malta’s Labour Party and Social Policy: A Sociological Investigation». Msida: University of Malta.Bonnici, Julian (15.01.2018). «Malta’s Labour Party should learn from mistakes of Blair’s third-way politics». Independent.Rix, Juliet (2010). «Malta». Chalfont St. Peter: Bradt Travel Guides. — ISBN 978-1-84162-312-2.. Раней партыі лічылася прыхільніцай еўраскептыцызму, але сёння, паводле свайго ж сцверджання, займае праеўрапейскую пазіцыю і ёсць сябрам партыі еўрапейскіх сацыялістаў«EU country briefing: Malta». Euractiv.«Your party». Party of European Socialists..

Спасылкі Афіцыйны сайт.

Катэгорыя:Палітычныя партыі Мальты Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі