З мая па кастрычнік 1966 года ў Нігерыі адбылася серыя нападаў на ігба і іншых народаў з паўднёвых рэгіёнаў, а таксама пераследаў у адказ паўночнікаў, у тым ліку хаўса.

Напярэдадні У студзені 1966 года ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот. Многія забітыя ў ходзе падзей палітыкаў і высокапастаўленых вайсковых афіцэраў былі паўночнікамі, якія складалі большасць ва ўрадзе Нігерыі. У іх ліку былі прэм’ер-міністр Бабубакар Тафава Балева і Ахмаду Бела. Змоўшчыкамі выступілі афіцэры-ігба — Агуіі-Іронсі і Эмека АджуквуGamji.com «Operation Aure»..

Пры прызначэнні на ключавыя пасады новая ўлада аддавала перавагу выхадцам з паўднёвых рэгіёнаў. Разам з тым рэжым паспрабаваў перайсці ад федэрацыі да ўнітарнай формы дзяржаўнага ладу. Дадзеныя дзеянні выклікалі турботу ў паўночнікаў, якія не жадалі ўстанаўлення дамінавання ігба.

Развіццё падзей У маі паўночнікі арганізавалі контрпераварот, падчас якога былі забітыя 240 вайскоўцаў з Паўднёвай Нігерыі, а таксама тысячы мірных паўднёўцаў, якія пражывалі на поўначы. Уладу захапіў паўночнік Якубу Гавон.

Хоць Гавон даваў гарантыі бяспекі паўднёвым нігерыйцам, якія жылі на поўначы, намеры значнай часткі арміі ў той час былі агрэсіўнымі, асабліва ў прадстаўнікоў народа хаўса. Пачалася хваля масавых забойстваў. Пікі гвалту прыпадалі на 29 мая, 29 ліпеня і 29 верасня. У пераследах актыўна ўдзельнічалі як грамадзянскія, так і вайскоўцы. У прапагандзе ігба параўноўвалі са змеямі і паразітамі. У адказ паўднёўцы пачалі пераслед паўночнікаў. Бандамі ігба былі забітыя тысячы прадстаўнікоў хаўса і іншых народаў Паўночнай Нігерыі. Паўночнікі масава пакідалі паўднёвыя вобласці.

Забойствы на глебе міжэтнічнай нянавісці шмат у чым адбываліся праз папушчальніцтва мясцовых уладаў.

Пагромы працягвалася да пачатку кастрычніка. Непасрэдна паўднёўцаў загінула ад 8 000 да 30 000 чалавек, яшчэ каля 1 мільёна бегла.

Наступствы Пагромы 1966 года значна абвастрылі сітуацыю ў краіне. У ходзе далейшых падзей на поўдні была абвешчана Рэспубліка Біяфра, што прывяло да грамадзянскай вайны паміж Поўначчу і Поўднем.

Гл. таксама

Беспарадкі ў Кана (1953)

Крыніцы

Літаратура

Agbiboa, D. (2013). Ethno-religious Conflicts and the Elusive Quest for National Identity in Nigeria. Journal of Black Studies, 44(1), pp. 3-30. Anthony, D. (2014). ‘Ours is a war of survival’: Biafra, Nigeria and arguments about genocide, 1966-70. Journal of Genocide Research, 16(2-3), pp. 205-225 Aro, G. & Ani, K. (2017). A Historical Review of Igbo Nationalism in the Nigerian Political Space. Journal of African Union Studies, 6(2/3), pp. 47-77. Omenka, N. (2010). Blaming The Gods: Christian Religious Propaganda In The Nigeria—Biafra War. The Journal of African History, 51(3), pp. 367-389.

Спасылкі

No regrets for the Asaba massacre of Igbo -Haruna 2002 Statement from «Women of Biafra» Genocide is Totally Indefensible by Herbert Ekwe-Ekwe The Northern Counter-Coup Of 1966: The Full Story by Max Siollun

Катэгорыя:1966 год у Нігерыі Катэгорыя:Канфлікты 1966 года Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты Катэгорыя:Пагромы