Даніла Кіш (; , Субаціца — , ) — выбітны сербскі паэт, празаік, драматург, перакладчык расійскай, французскай і венгерскай літаратуры.

Біяграфія thumb|Ратуша ў Субаціцы|злева Даніла Кіш нарадзіўся ў Субаціцы (правінцыя Ваяводзіна) у 1935 годзе ў змяшанай сям'і: бацька, Эдвард Кіш, народжаны Кон — венгерскі яўрэй, а маці, Міліца Драгічавіч — сербка з Чарнагорыі. Гэта змяшанае паходжанне, разнастайнасць культурных уплываў (Ваяводзіна з'яўляецца домам для некалькіх дзясяткаў этнічных груп), як і наступныя перамяшчэнні Кіша па розных краінах і культурах, шмат у чым вызначылі інтэрнацыянальны характар яго творчасці. Сам Кіш так казаў пра ўплыў сям'і на яго творчасць:

«Ад сваёй маці я атрымаў у спадчыну схільнасць да апавядальнага змешвання фактаў і легенд, а ад бацькі — патэтыку і іронію. Мая маці чытала раманы да дваццаці гадоў, калі яна ўсвядоміла, не без шкадавання, што раманы гэта „выдумка“, і адмовілася ад іх раз і назаўжды. Гэта непрыязнасць да „пустых выдумак“ прысутнічае латэнтна і ў мяне.»

Кіш быў хрышчоны па сербскім праваслаўным абрадзе ў Новым Садзе ў 1939 годзе. Цалкам магчыма, што гэта выратавала яму жыццё. Венгрыя, якая акупавала Ваяводзіну ў час Другой сусветнай вайны, актыўна ўжывала антыяўрэйскае заканадаўства. Бацька Кіша, які працаваў старэйшым інспектарам дзяржаўных чыгунак, быў арыштаваны ў 1944 г. і адпраўлены ў Асвенцім, дзе і загінуў.

У 1947 годзе Даніла Кіш разам у сваёй маці і старэйшай сястрой Даніцай былі рэпатрыяваны з дапамогай Чырвонага Крыжа з заходняй Венгрыі (куды сям'я Кішаў пераехала падчас вайны) у Цэтынэ ў Чарнагорыі, на радзіму маці. Тут Кіш скончыў гімназію і ў 1954 г. паступіў на зноў створанае аддзяленне параўнальнай літаратуры філасофскага факультэта Бялградскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1958 годзе Кіш працягнуў паслядыпломную адукацыю ва ўніверсітэце да 1960 г., калі ён абараніў выпускную працу па тэме «Пра некаторыя адрозненні рускага і французскага сімвалізму».

У 1962 г. бялградскім выдавецтвам «Космас» была апублікавана першая кніга Кіша «Гарышча» (вядомая таксама як «Мансарда»). На працягу наступных дзесяці гадоў Кіш апублікаваў некалькі кніг, якія зрабілі яго адным з найбольш прыкметных югаслаўскіх аўтараў, што было адзначана прэстыжнай прэміяй НІН у 1973 г. У гэтым жа годзе Кіш пераехаў у Францыю, каб выкладаць сербска-харвацкую мову ва ўніверсітэце Бардо. У наступныя гады ён жыў у Францыі, сумяшчаючы літаратурная творчасць з выкладаннем сербска-харвацкай мовы і югаслаўскай літаратуры ва ўніверсітэце Ліля (1979—1985). Разам з тым, Кіш прыводзіў шмат часу ў Югаславіі, асабліва ў Бялградзе і Чарнагорыі.

Даніла Кіш быў у першым шлюбе з Мір'янай Міячынавіч (Mirjana Miočinvić), а пасля разводу з ёй у 1981 г. і да канца жыцця жыл з Паскаль Дэльпеш (Pascale Delpech), якая стала перакладчыцай яго кніг на французскую мову.

Даніла Кіш памёр ад раку лёгкіх у Парыжы 15 кастрычніка 1989 г. ва ўзросце 54 гадоў. Па сваім жаданні Данілу Кіш быў пахаваны ў Бялградзе па праваслаўным абрадзе.

Творчасць Пісаў апавяданні, раманы, драматургію, паэзію, эсэ і палемічныя артыкулы. Перакладчык з англійскай, рускай, французскай і венгерскай моў. Першую кнігу, якая складалася з двух невялікіх раманаў «Мансарда» і «Псалм 44», выдаў у 1962 годзе.

Узнагароды і прызнанне Кіш быў узнагароджаны Вялікім Залатым арлом г. Ніца (1980), ён — лаўрэат югаслаўскай літаратурнай прэміі НІН 1973, прэміі імя Іва Андрыча (1984), італьянскай прэміі Тыбра (1988). У 1990 годзе Кіш быў ганараваны ПЕН-Клубам ЗША прэміі Бруна Шульца як лепшы замежны аўтар года. У 1988 г. Кіш быў абраны членам-карэспандэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў.

Кнігапіс «Мансарда» (, 1962) «Псалом сарок чацвёрты» (, 1962) «Сад, попел» (, 1965) (1969) «Клепсідра» (, 1972) (1972) (1974) «Грабніца для Барыса Давыдавіча» (, 1976) «Урок анатоміі» (, 1978) (1983) «Homo poeticus» (1983) «Энцыклапедыя мёртвых» (, 1983) «Горкі асадак досведу» (, 1990) «Жыццё, літаратура» (, 1990) (1992) (1994) (1995) (1995) (1995)

Літаратура Danilo Kiš. Marseille: Sud, 1986 Delic J. Knjizevni pogledi Danila Kisa. Beograd: BIGZ, 1995. Delic J. Kroz prozu Danila Kisa. Beograd: BIGZ,1997. Gazzetti M., Schmidt D. Danilo Kiš. Reinbek bei Hamburg: Rowohlt, 1998 Vuletić I. The prose fiction of Danilo Kiš, Serbian Jewish writer: childhood and the Holocaust. Lewiston: Edwin Mellen Press, 2003 Prstojevic A. Temps de l’histoire: études sur Danilo Kiš. Paris: L’Harmattan, 2003 Sontag S.Danilo Kis// Sontag S. Where the Stress Falls: Essays. London: Vintage, 2003, p.92-96. Schulte J. Eine Poetik der Offenbarung: Isaak Babelʹ, Bruno Schulz, Danilo Kiš. Wiesbaden: Harrassowitz, 2004 Radics V. Danilo Kiš: život & delo i brevijar. Beograd : Forum pisaca, 2005. Guy Scarpetta. «Danilo Kiš ou l’art de mantir vrai», Le Monde diplomatique, juin 2007. Prstojevic A. Le roman face à l’histoire: essai sur Claude Simon et Danilo Kiš. Paris: Harmattan, 2005.

Спасылкі Старонка, прысвечаная Д. Кішу Danilo Kis Два артыкула пра Кіша ў часопісе Text Only www.danilokis.org

Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі