Габрыéле Пяткевіча́йце-Бíце (псеўданім Bitė перакладаецца як «пчала»; , Пузынішкі каля Панявежа, Расійская імперыя — 14 чэрвеня 1943, Панявеж, Літва) ― літоўская пісьменніца, публіцыстка, драматург, літаратурны крытык, грамадска-палітычная дзяячка, педагогGabrielė Petkevičaitė-Bitė,"Visuotinė lietuvių enciklopedija", https://www.vle.lt/straipsnis/gabriele-petkevicaite-bite/.
Біяграфія Габрыеле Пяткевічайце паходзіць з шляхты Ковенскай губерні. Дачка лекара, дырэктара бальніцы ў Янішкеле. Яе маці памерла ад тыфу, калі Габрыеле было дзевяць год, Габрыеле і яе пяць братоў засталіся сіротамі. З дзяцінства Габрыеле была інвалідкай (дэфармаваны пазваночнік). Таму атрымала хатнюю адукацыю. Сярод яе настаўнікаў быў Лаўрынас Івінскіс. Потым у 1878 годзе скончыла жаночую гімназію ў ЕлгавеRamunė Bleizgienė, «Petkevičaitė-Bitė», šaltiniai.info, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1071.
Пазней разам з бацькам працавала ў аптэцы і прыватна вывучала, удасканальвала літоўскую мову.
У пачатку 1890-х гадоў пачала займацца культурнай, грамадскай і творчай дзейнасцю.
Наведвала курсы пчалярства.
У 1893 г. яна ініцыявала стварэнне Таварыства дапамогі актыўным студэнтам. У 1907 г. была адной з арганізатарак і старшынёй першага Літоўскага жаночага кангрэса, сузаснавальніцай Таварыства літоўскіх жанчын (1908). Пасля смерці бацькі ў 1909 г. жыла ў Вільні, працавала ў газеце «Lietuvos žinios».
Падчас Першай сусветнай вайны Габрыеле Пяткевічайце вярнулася на малую радзіму. У 1917 годзе кончыла фельчарскія курсы, дапамагала хворым. Падчас вайны вяла дзённік, апублікаваны ў 1925 і 1933 гадах. У 1919 годзе пачала выкладаць у Панявежыскай гімназіі. Яна была адной з распрацоўшчыкаў школьнай формы для дзяўчынак, якая неўзабаве была прынятая на рэспубліканскім узроўні і праіснавала да пачатку 1990-х гадоўTeresė Bukauskienė. Pedagogė G. Petkevičaitė-Bitė. Vilnius, 1988, p. 152..
Памерла 14 чэрвеня 1943 года ў Панявежы. Пахаваная на панявежскіх могілках.
Творчасць Асноўныя творы: дэбютны зборнік апавяданняў «Krislai» (Дробязі, 1905), аповесці «Vilkienė» (Вілкене), «Homo sapiens», раман «Ad Astra», успаміны. Выступала як літаратурны крытык ў абарону рэалізму ў літоўскай літаратурыJuozas Jasaitis. G. Petkevičaitė-Bitė. Vilnius, 1972, p. 94..
Разам з пісьменніцай Жамайце напісала некалькі рэалістычных сацыяльных драмаў і камедыяў пад агульным псеўданімам Dvi Moteri (Дзве жанчыны). У гэтых п’есах паказана барацьба з царызмам («Літваманы», 1905), забабонамі, за асвету народу («Чорт у пастцы», 1899, «Прададзенае шчасце», 1900 і інш.)Nijolė Raižytė, Gabrielė Petkevičaitė-Bitė. Rašytoja, dalyvavusi Lietuvos aboliucionistų draugijos veikloje, 2021 03 18, Bernardinai.lt, https://www.bernardinai.lt/gabriele-petkevicaite-bite-rasytoja-dalyvavusi-lietuvos-aboliucionistu-draugijos-veikloje/.
Грамадска-палітычная дзейнасць Яна таксама займалася палітычнай дзейнасцю. Габрыеле Пяткевічайце з’яўлялася чаліцай Літоўскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
У 1920 г. яна была абрана ва Устаноўчы сход Літвы і, як найстарэйшая член Сходу, кіравала яго першай сесіяй, тады і была абрана старшынёйPETKEVIČAITĖ Gabrielė (1861—1943), Seimo istorija, Seimas Lietuvos Respublikoje (1920—1940 m.), Atnaujintos 1920—1940 metų Seimo narių biografijos, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37287&p_k=1&p_t=272948.
У 1924 годзе па стане здароўя звольнілася з настаўніцкай пасады. Потым адышла ад грамадскага жыцця, але працягвала пісаць.
Фемінізм Г. Пяткевічайце-Біце была актыўнай удзельніцай руху за роўныя правы ў Літве, пачынальніцай жаночага руху. Яна змагалася за выбарчыя правы жанчын, была адной з галоўных літоўскіх суфражыстак і лідаркай ліберальнага жаночага рухуG. Petkevičaitė. Apie moterų klausimą. Vilnius, 1910, p. 12..
Літоўскі з 1912 года сталі ўдзельнічаць у міжнародным жаночым руху. У тым жа годзе Г. Пяткевічайце ўдзельнічала ў шостым міжнародным жаночым кангрэсе ў Стакгольме. Яна таксама прадстаўляла Літву на Міжнародным кангрэсе Жаночага выбарчага саюза ў Жэневе ў 1920 годзе. У апошні дзень з’езду Г. Пяткевічайце распавяла пра барацьбу Літвы за нацыянальную мову і падкрэсліла, што жанчыны змагаліся разам з мужчынамі, таму пасля аднаўлення дзяржавы яны атрымалі палітычныя і грамадзянскія правыGabrielė Petkevičaitė-Bitė. Karo meto dienoraštis, I t. Panevėžys, 2010, p. 38..
Пісьменніца ўзначаліла часовы прэзідыум Устаноўчага сойма, а сакратаркай выбралі настаўніцу Ону Мурашкайце-Рацюкайцене. Гэта была значна перамога жаночага руху.
Творы Krislai, зборнік апавяданняў, 1905. Ad astra, раман, 1933. Karo meto dienoraštis, публіцыстыка, 1925—1931. Iš mūsų vargų ir kovų, успаміны, 1927. Raštai, Kn. 1-6, 1966—1968. Pedagogė Petkevičaitė-Bitė, 1988 Karo meto dienoraštis III tomas, дзённікі, 2008. Karo meto dienoraštis 1-2 tomai, дзённікі, 2010—2011. Gabrielė sielos, ne luomo bajorė, 2014. Metai Tamsčiuko atokaitoj, 2014.
Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:Публіцысты Літвы Катэгорыя:Драматургі Літвы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Літвы Катэгорыя:Постаці фемінізму Літвы