Тара́сава-Ра́тамскае патрыяты́чнае падпо́лле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, якое дзейнічала ў ліпені 1941 — сакавіку 1942 года ў вёсцы Тарасава і пасёлку Ратамка Мінскай вобласці БССР.
Падпольная арганізацыя налічвала 28 членаў. Кіраўнікамі былі П. М. Бортнік, А. І. Вольскі, П. Ф. Кургаеў, В. І. Лошыцкі, Я. У. Саблер. Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, слухалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, ратавалі і лячылі байцоў Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне. Па заданні Мінскага падпольнага камітэта збіралі зброю і боепрыпасы для стварэння партызанскага атрада. Да канца сакавіка 1942 года група падпольшчыкаў і чырвонаармейцаў была падрыхтавана да выхаду ў лес.
3 красавіка 1942 года акупанты арыштавалі і пасля катавання расстралялі кіраўнікоў і большасць удзельнікаў падполля.
Каля вёскі Тарасава ў памяць аб падпольшчыках пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
Гусев А. И. Юность, опаленная войной — Мн.: Юнацтва, 1987.
Спасылкі Ждановичский сельский совет. Исторические материалы о развитии сельсовета с 1941 года до 1944 года // Мінская раённая цэнтральная бібліятэка Тарасава-Ратамскае патрыятычнае падполле // Цэнтр энцыклапедычных выданняў НАН Беларусі. Сайт «Беларуская энцыклапедыя» Председатель Минского обкома Александр Дрейчук возложил цветы к мемориалу в память о боевых действиях подпольно-патриотической группы // Сайт Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Воспоминания участницы Тарасово-Ратомского подполья // Советская Белоруссия № 89 (24719). Четверг, 14 мая 2015.
Катэгорыя:Антыфашысцкія падпольныя арганізацыі на Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мінскага раёна Катэгорыя:Ратамка (аграгарадок) Катэгорыя:Тарасава (Мінскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1942 годзе