Сент-Луіскі ўніверсітэт імя Дж. Вашынгтона () — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Луіс у штаце Місуры, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1853 годзе, універсітэт носіць імя Джорджа Вашынгтона, першага прэзідэнта ЗША. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 15 тысяч студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 110 краін свету. Універсітэт з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1923 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2021 годзе Нацыянальны навуковы фонд ЗША паставіў універсітэт на 25-е месца сярод акадэмічных устаноў ЗША па выдатках на даследаванні і распрацоўкі. Станам на 2023 год 26 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 11 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 6 стыпендыятаў Макартура былі звязаны з універсітэтам у якасці выкладчыкаў або выпускнікоў. Сярод выпускнікоў універсітэта таксама 16 кіраўнікоў розных універсітэтаў, 21 дэпутат Кангрэса ЗША, 30 стыпендыятаў Родса, 7 стыпендыятаў Маршала і 2 стыпендыята Чэрчыля.

Структура Школа мастацтва і навук Школа сацыяльнай работы Школа інжынерыі Школа бізнесу Школа дызайну і візуальных мастацтваў Школа права Школа медыцыны Школа бесперапыннага і прафесійнага навучання

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місуры

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Індыяны