Альфонса Беарлегі Канэт (; 26 студзеня 1888 — 29 верасня 1936) — іспанскі ваенны дзеяч, палкоўнік.
Біяграфія У 22 гады паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію.
З 1913 года служыў у Марока, дзе прайшоў большую частку сваёй ваеннай кар’еры. У 1930 годзе атрымаў званне палкоўніка. Падчас паўстання Хака ў 1930 годзе выступіў супраць мяцежнікаў, але трапіў да іх у палон. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі далучыўся да нацыяналістаўLas 20 calles franquistas: quién es quién.
У ліпені 1936 года быў сярод кіраўнікоў паўстання ў Памплоне.
Эмілія Мола прызначыў Беарлегі камандуючым грамадзянскай і штурмавой гвардый. Падчас баёў за Навару ён узначаліў калону, якая наступала на Гіпускаа і Ірун. У апошнім афіцэр быў паранены ў сцягно. Ад яе пайшла гангрэна, ад якой той і сканаў.
Крыніцы
Спасылкі Entrada de Alfonso Beorlegui en la Enciclopedia Digital Ilustrada del País Vasco "Auñamendi"
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Палкоўнікі