Восіп Каліст Юдзіцкі (, ; ? — канец 1850-х гадоў) — ваенны ўрач. Доктар медыцыны (1811).
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены».
Пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта ў 1810 годзе працаваў ваенным урачом. У 1811 годзе абараніў дысертацыю «De hepatitide», атрымаўшы ступень доктара медыцыны.
У 1812 годзе прызначаны ў Порхаўскі ваенны шпіталь, а ў наступным годзе знаходзіўся ў абсервацыйнай арміі Лабанава-Растоўскага. Пераведзены ў 1815 годзе ў Беластоцкі ваенны шпіталь, Юдзіцкі праз год быў прызначаны ардынатарам у Заблудаўскі ваенны часовы шпіталь і ў тым жа годзе быў прызначаны галоўным урачом у Вінніцкі ваенны шпіталь.
У 1817 годзе перавёўся ў 22-ю артылерыйскую брыгаду і ў тым жа годзе выйшаў у адстаўкуЛ. Ф. Змеев, «Русские врачи-писатели», тетрадь 2, стр. 174..
Член Віленскага медыцынскага таварыства.
Памёр у канцы 1850-х гадоў.
Крыніцы
Літаратура
Л. Ф. Змеев, «Русские врачи-писатели», тетрадь 2, стр. 174.
Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Віленскага медыцынскага таварыства