Веньямін Сямёнавіч Рудаў (, с. Долінскае, Ананьеўскі павет, Падольская губерня — ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся года ў сяле Долінскае Ананьеўскага павета Падольскай губерні, цяпер Ананьеўскі раён Адэскай вобласці.
Член КПСС з 1940 года. Скончыў у 1946 годзе Вышэйшую афіцэрскую школу пагранічных войск. У 1949—1953 гадах вучыўся ў Азербайджанскім універсітэце. У 1936—1962 гадах у Савецкай Арміі. 3 1965 года на Беларускім радыё, у 1970—1977 у газеце «Вячэрні Мінск». Друкаваўся з 1954 года.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1972 года.
Памёр года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
Творчасць Пісаў на рускай мове. Першая аповесць «Прыгода на N-скай заставе» (1957; на ўкраінскай мове). Пра жыццё пагранічнікаў раман «Чорная Ганча» (1973), аповесці «Мабілізаваны партыяй» (з П. Емяльянавым, 1970), «Завіруха» (1977). Раман «Чужыя вятры» (1969) пра падзеі ў Заходняй Украіне ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар раманаў «Скрыжаванне» (1978), «Пераправа» (1988), «На кругі свае» (нап. 1999), аповесцей «Вішнёвая люлька» (1959), «Цьмянае золата» (1961), апавяданняў, нарысаў і інш.
Творы Капкан. Мн., 1984; Временно исполняющий: Роман и док. повесть. М., 1988.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя