Антоній Стахоўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Тэрэзы Зуб.

Падчашы мсціслаўскі. Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды.

Сям’я У шлюбе з Петранэліяй з Хадкевічаў, дачкой падстолія мсціслаўскага. Дзеці: Юрый; Ян; Тадэвуш; Мікалай; Юзаф; Шчасная.

Крыніцы

Катэгорыя:Падчашыі мсціслаўскія