Джуд Віктар Уільям Белінгем (; нар. , ) — англійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Англіі.

У красавіку 2024 года стаў уладальнікам прэміі «Прарыў года» ад Laureus World Sports Awards. Ён стаў першым футбалістам, які атрымаў яе.

Кар’ера ў зборнай Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, быў капітанам зборных да 15, 16 і 17 гадоў.

У 2019 годзе ў складзе зборнай Англіі да 17 гадоў прыняў удзел у таварыскім турніры Syrenka Cup, які яго зборная выйграла, а сам Белінгем стаў лепшым гульцом турніру.

10 лістапада 2020 года быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Англіі, 13 лістапада дэбютаваў за каманду ў матчы супраць Ірландыі, замяніўшы на 73-й хвіліне Мэйсана Маўнта. Дэбютаваў ва ўзросце 17 гадоў 137 дзён і стаў трэцім па гэтым паказчыку пасля Уэйна Руні і Тэа Уолката.

У 2021 годзе быў уключаны заяўку зборнай Англіі на Еўра-2020. У першым матчы групавога этапу са зборнай Харватыі выйшаў на замену на 82-й хвіліне ва ўзросце 17 гадоў і 349 дзён і стаў самым маладым гульцом у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы (праз шэсць дзён гэты рэкорд быў пабіты гульцом зборнай Польшчы Кацперам Казлоўскім, які дэбютаваў на чэмпіянаце Еўропы ва ўзросце 17 гадоў і 246 дзён). Агулам на турніры Белінгем правёў 3 матчы, дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся і заваяваў з камандай сярэбраныя медалі.

21 лістапада 2022 года забіў першы гол за зборную ў матчы чэмпіянату свету супраць зборнай Ірана. Крыніцы