Мэры Уолес «Уолі» Фанк (; ) — амерыканскі астранаўт, лётчыца і пасол добрай волі. Першая жанчына-следчы па бяспецы палётаў у Нацыянальным савеце па бяспецы на транспарце, першая жанчына-інструктар па палётах у Форт-Сіл (штат Аклахома ЗША), першая жанчына-інспектар Федэральнага авіяцыйнага агенцтва, адна з удзельнікаў Mercury 13. Па стане на 2026 год з’яўлялася найстарэйшай у гісторыі касманаўтыкі жанчынай-удзельніцай касмічнага палёту (адправілася ў космас ва ўзросце 82 гадоў)Wally Funk, last of Mercury 13 and oldest woman in space, dies at 87.
Біяграфія Нарадзілася 1 лютага 1939 года ў Лас-Вегасе (ЗША).
У дзяцінстве захаплялася самалётамі. У двадцаць гадоў стала прафесійнай лётчыцай. Працавала грамадзянскім інструктарам палётаў для сяржантаў і афіцэраў арміі ЗША. З восені 1961 года працавала сертыфікаваным інструктарам палётаў, чартарным пілотам і галоўным пілотам у авіяцыйнай кампаніі ў Хотарне (штат Каліфорнія).
З 1974 года працавала следчым па бяспецы паветранага руху Нацыянальнага савета па бяспецы на транспарце, стаўшы першай жанчынай у гэтай прафесіі.
З 1987 годзе працавала галоўным пілотам авіяцыйнага каледжа Эмеры ў Грылі (штат Каларада), дзе курыравала ўсе лётныя праграмы, ад прыватных пілотаў да інструктараў па шматматорных самалётах і верталётах.
Памерла 8 ліпеня 2026 года.
Крыніцы