Альфрэд Та́рскі (;  — ) — польска-амерыканскі матэматык, логік, адзін з заснавальнікаў лагічнай семантыкі. Прафесар, член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (1966).

Біяграфія Нарадзіўся ў Варшаве. У 1924 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. З 1926 года займаў у ім пасаду дацэнта. З 1939 года ў эміграцыі ў ЗША. З 1942 года працаваў у Гарвардскім універсітэце. Працаваў у Інстытуце вышэйшых даследаванняў у Прынстане. З 1946 года Альфрэд Тарскі прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Займаў пасаду прэзідэнта Міжнароднага саюза гісторыі і філасофіі навукі, прэзідэнтам Асацыяцыі сімвалічнай логікі, членам Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў.

Навуковая дзейнасць Альфрэд Тарскі лічыў логіку асновай ўсіх навук, галоўная задача якой — вызначэнне дакладнага сэнсу тэрмінаў і выяўленне агульных заканамернасцей. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку алгарытмічных метадаў вылічэння прэдыкатаў, тэорый мностваў, мадэлей, матэматычную логіку і логіку выказванняў. Аўтар прац па метадалогіі дэдуктыўных навук. Працы Альфрэда Тарскага па семантыцы і металогіцы аказалі ўплыў на развіццё семіётыкі і паслужылі ўзорам выкарыстання фармальных метадаў пры аналізе змястоўных тэорый і праблем.

Зноскі

Літаратура

, ISBN 978-2-244-01119-7 (т. 4)

Катэгорыя:Матэматыкі Польшчы Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Логікі Катэгорыя:Філосафы-аналітыкі Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Эмігранты з Польшчы Катэгорыя:Імігранты ЗША