Аксамі́тнік сіняваты (Amaranthus blitum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—80 см, цёмна-зялёная, часам з блакітным адценнем. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, хвалістае па краі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, у зялёных коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія Існуе некалькі падвідаў, распаўсюджаных у многіх рэгіёнах. Растуць па берагах вадаёмаў, на засмечаных месцах, у агародах, на аблогах і пустках, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Аксамітнікавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Пустазелле