Антуан дэ Бурбон (;  — ) — герцаг дэ Вандом, глава дому Бурбонаў (1537—1562), кароль Навары (1555—1562), бацька першага французскага караля з дому Бурбонаў Генрыха IV Наварскага.

Біяграфія Антуан дэ Бурбон нарадзіўся ў Ла-Феры, Пікардыя, Францыя, і быў сынам Карла IV дэ Бурбон, герцага Вандомскага (2 чэрвеня 1489 — 25 сакавіка 1537) і яго жонкі Франсуазы Алансонскай (1490 — 14 верасня 1550)Trevor Dupuy, Curt Johnson and David L. Bongard, The Harper Encyclopedia of Military Biography, (Castle Books: Edison, 1992), 98.. Старэйшы брат герцага Энгіенскага і Луі дэ Бурбона, прынца Кандэ.

20 кастрычніка 1548 года ў Мулене Антуан ажаніўся з Жаннай д’Альбрэ, дачкой Генрыха д’Альбрэ, караля Навары, і яго жонкі Маргарыты АнгулемскайDupuy, Trevor, 98.. Дзякуючы гэтаму шлюбу, пасля смерці цесця ў 1555 годзе, ён стаў графам Фуа, Бігора, Арманьяка, Перыгора, віконтам Беарна і каралём Навары. Навара была акупавана Іспаніяй у 1512 годзе, і Антуан паспрабаваў вярнуць яе сабе.

Герцаг ніколі не меў цвёрдых рэлігійных перакананняў і досыць лёгка змяняў сваю канфесійную прыналежнасць у залежнасці ад сітуацыіMack P. Holt, The French Wars of Religion, 1562–1629, (Cambridge University Press: New York, 2005), 52.. У перыяд міру вярнуўся да каталіцтва, што аддаліла яго ад жонкіRobin, Larsen and Levin. p. 3.. Меў сувязь з Луізай дэ Ла Берадзьер, «красуняй Руэ», якая ў 1555 годзе нарадзіла яму сына (Шарль III дэ Бурбон (1554 — 1610), архібіскуп руанскі). Антуан праславіўся як легкадумны і ненадзейны чалавек. Ён часта расчароўваў сваіх паслядоўнікаў, заляцаючыся са сваімі праціўнікамі.

Хоць ягоны брат і быў главой пратэстантской фракцыі, Антуан не меў жадання марнаваць большую частку свайго жыцця на барацьбу з каралём Францыі. Калі Кацярына Медычы, рэгентка пры сваім малалетнім сыне Карле IX Французскім, прапанавала яму ў 1561 годзе пасаду генерал-лейтэнанта каралеўства, герцаг пагадзіўсяDuruy, Victor, John Franklin Jameson and Mabell Shippie Clarke Smith, A History of France, (Thomas Y. Crowell Co.:New York, 1920), 338.. Калі ягоная жонка ў 1562 годзе дазволіла гугенотам разграміць капліцу Вандомаў і цэрквы ў горадзе, ён пагражаў адправіць яе ў жаночы кляштарBryson, David, 299.. У выніку ёй давялося шукаць прытулку ў Беарне.

У тым жа годзе ён аблажыў і ўзяў захоплены гугенотамі Руан, дзе і быў смяротна паранены 13 лістапада 1562 года. Памёр недалёка ад Андэлі (Эр).

Сям'я і дзеці thumb|130px|left|Герб Антуана дэ Бурбона. Дзеці ад Жанны д’Альбрэ: Генрых (1551—1553), герцаг Бамон Анры дэ Бурбон (1553—1610), пасля кароль Навары (1572—1610) пад імем Генрыха III, затым кароль Францыі (1589—1610) пад імем Генрыха IV Людовік (1555—1557), граф Марль Мадлен (1556) Кацярына дэ Бурбон (1559—1604), герцагіня д’Альбрэ, графіня д’Арманьяк і дэ Радэз; у шлюбе з Генрыхам II Добрым, герцагам Латарынгіі.

Дзеці ад Луізы дэ ла Бердэзьер: Шарль (1554—1610), архібіскуп Руанскі

У культуры Бэн Олдрыдж выканаў ролю Антуана Бурбона ў тэлесерыяле «Царства», ЗША, 2013-2016 гг. Нікалас Бернс выканаў ролю Антуана Бурбона ў тэлесерыяле «Каралева змей», ЗША, 2022 г. Антуан Бурбон з'яўляецца другарадным героем рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Дзве Дыяны» (1847). Персанаж рамана Генрыха Мана «Маладыя гады караля Генрыха IV».

Крыніцы

Літаратура Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Научный редактор Е. И. Куксина. Предисловие О. Н. Наумов. — : ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3000 экз. — ISBN 5-224-02516-8 Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — : АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — 637 с. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9

Антуан Катэгорыя: каралі наварскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XVI стагоддзя Катэгорыя:Герцагі дэ Вандом Катэгорыя:Военачальнікі Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Рэлігійных войнаў: Каталікі Катэгорыя:Прынцы крыві