Марыяна Гамір Улібары (ісп./; )«Necrológica. Mariano Gamir Ulibarri», ABC, pág. 82 (29 de julio de 1962) — іспанскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мадрыдзе. БаскStanley G. Payne (1975). Basque Nationalism. University of Nevada Press, ISBN 978-0-87417-042-9, pág. 209.

Скончыў Ваенную акадэмію Таледа, дырэктарам якой пазней стаў.

Да грамадзянскай вайны, у ліпені 1936 года, даслужыўся да брыгаднага генерала. Будучы камандзірам 5-й пяхотнай брыгады, захаваў вернасць рэспубліцы і ўдзельнічаў у падаўленні паўстання ў ВаленсііFrancisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 141. Пазней узначальваў рэспубліканскія войскі на Тэруэльскім фронцеHugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, ISBN 84-226-0874-X, pág. 742.

У канцы мая 1937 года быў накіраваны ў Кантабрыйскую вобласць. Узяў на сябе кіраўніцтва рэспубліканскімі сіламі ў Краіне БаскаўMichael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 380. Пазней Гамір атрымаў поўнае камандаванне ўсімі сіламі Паўночнай армііFrancisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 307 і ўзначаліў Савет урадавых дэлегатаў ПоўначыHugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, ISBN 84-226-0874-X, pp. 776-777. З падзеннем Паўночнага сектара збег у Францыю і хутка вярнуўся ў Іспанію. Генерала раскрытыкавалі за правал Паўночнаіспанскай кампаніі. Праз гэта Гамір больш не ўдзельнічаў у кіраванні войскамі і займаў толькі бюракратычныя пасады. У прыватнасці, ён стаў членам міжнароднай камісіі, якая абмяркоўвала вывад інтэрнацыянальных брыгад з ІспанііFrancisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 142. У кастрычніку 1938 года заняў пасаду генеральнага інспектара ваеннай інструкцыіMichael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 153.

Пасля падзення Каталоніі і заканчэння вайны ён збег у Францыю, дзе жыў да 1955 годаFrancisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 142. Потым вярнуўся ў Іспанію«Necrológica. Mariano Gamir Ulibarri», ABC, pág. 82 (29 de julio de 1962).

Мемуары Gámir Ulibarri, Mariano; Miaja, J. (1939). "De mis memorias". Guerra de España 1936-1939. Campaña del norte. Comisión internacional. Ediciones Estrella.

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Генералы Іспаніі