Мікалай Васільевіч Гурло (, г. Днепрапятроўск, Украіна — ) — беларускі графік.
Вучыўся ў 1938—1941 гадах у Маскоўскім паліграфічным інстытуце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года.
Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, плакаце. У работах Гурло добразычлівы свет, гумар, сатырычная вастрыня, лаканізм, дакладнасць вобразаў. Аўтар сатырычных і гумарыстычных малюнкаў для выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну!» (1942—1944), часопісаў «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка», «Беларусь» і інш. Аформіў кнігі «Світанскія сады» А. Зарыцкага (1950), «Прыгоды дзеда Міхеда» А. Астрэйкі (1959), «Мушка-зелянушка» М. Багдановіча (1961), «На вясёлай хвалі» Э. Валасевіча (1967) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Беларусі