Алі Якуб Джыбрыль (; 1 студзеня 1964 — 14 чэрвеня 2024) — суданскі военачальнік, камандуючы сектарам «Цэнтральны Дарфур» Сіл аператыўнай падтрымкі.
Біяграфія Ваенную кар’еру пачаў у гады Дарфурскай вайны ў якасці камандзіра племяннога апалчэння. Вызначыўся абвіначваннямі ў здзяйсненні этнічных чыстак. Пазней ён далучыўся да Сіл аператыўнай падтрымкі і прыняў камандаванне сектарам «Цэнтральны Дарфур».
У ходзе вайны САП і УСС Джыбрыль адыграў важную ролю ў ваенных аперацыях прыхільнікаў Махамеда Дагала ў Дарфуры. У прыватнасці, кіраваў войскамі паўстанцаў у ходзе баёў за Эль-Фашыр. На фоне ваенных дзеянняў на яго пасыпаліся абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека.
У маі 2024 года Джыбрыль трапіў пад амерыканскія санкцыі за ўдзел у распальванні канфлікту і павелічэнні гвалту ў Дарфуры.
Загінуў у Эль-Фашыры.
Крыніцы
Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане