Да́хау (, ) — горад у Германіі, на поўдні зямлі Баварыя, за 17 км ад Мюнхена. Заснаваны ў VIII стагоддзі. У ім пражывае каля 40 000 жыхароў, якія працуюць у асноўным у Мюнхене. Статус горада — 15 лістапада 1933 года. Пасля Другой сусветнай вайны горад рос у асноўным за кошт перасяленцаў з Усходняй Прусіі, якія прыехалі сюды. Яны стварылі квартал на ўсходзе горада. У выніку гэтага росту Дахау 1 лютага 1973 г. атрымаў статус акруговага цэнтра.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хельга Шмід — генеральны сакратар АБСЕ
Катэгорыя:Гарады Баварыі