Лі́сна — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі; паўночны бераг возера мяжуе з Себежскага раёнам Пскоўскай вобласці Расіі. Размешчана за 42 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, уваходзіць у Себежскую групу азёр.

Апісанне Лісна адносіцца да ліку неглыбокіх азёр. Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень на 7,8 км. Берагавая лінія мае простыя і плаўныя абрысы. На захадзе і поўдні схілы надводнай часткі высокія (да 15—20 м), стромкія, нярэдка абрывістыя, паўднёва-заходнія дасягаюць вышыні 30 м і крута абрываюцца да зрэзу вады. Паўночныя і ўсходнія схілы не выяўленыя, забалочаныя, пакрытыя рэдкім сасновым лесам.

У паўднёвай частцы возера маецца даволі буйны востраў, які аддзяляе ад асноўнага люстэрка інтэнсіўна зарастаючы заліў.

Праз возера працякае рака Свольна (басейн Заходняй Дзвіны). З Асвейскім возерам злучаецца праз канал Дзегцяроўку і раку Старая. Упадае Паплаўская канава з возера БелаеЛіст карты O-35-141. Выданне 1978 года., ручай з возера Малы Тучок, ручаі.

На возеры На беразе возера знаходзяцца наступныя населеныя пункты: Вёска Валясы Вёска Дзянісенкі Вёска Залучча, Верхнядзвінскі раён Вёска Лісна Вёска Малашкава Вёска Мыленкі

На беразе возера, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзянісенкі знаходзіцца курганны могільнік крывічоў (X—XII ст.).

Раслінны свет Невялікія глыбіні возера і шырокая літараль спрыяюць інтэнсіўнаму зарастанню возера. Паласа расліннасці практычна паўсюдна дасягае 100—200 м. Суцэльнае зарастанне адзначана ў заліве ля ўсходняга берага, які практычна цалкам аддзелены ад возера востравам. Глыбіня распаўсюджвання падводных макрафітаў дасягае 2 м, і толькі зрэдку да 2,6 м.

Жывёльны свет Іхціяфаўна возера ляшчова-шчупакова-лінёвая. Акрамя таго, у возеры водзяцца акунь, плотка, судак, сом, вугор, карась. Вядзецца перыядычны прамысловы лоў рыбы.

Экалогія

Берагі возера слаба заселеныя. У межах вадазбору адсутнічаюць прамысловыя прадпрыемствы, а шырокая паласа лесу вакол затрымлівае сельскагаспадарчае забруджванне. Усё гэта абумоўлівае высокую якасць вады і прыцягвае турыстаў.

З 1995  па 1999 год возера і навакольныя лясы ўваходзілі ў склад ландшафтнага заказніка «Чырвоны бор». З 2000 года возера з тэрыторыяй заходняга і паўднёвага берагоў адносяцца да Асвейскага ландшафтнага заказніка.

Гаспадарка Водныя рэсурсы возера заарандаваныя ТАА «Інтэрсервіс» (Наваполацк). З гэтай прычыны аматарская лоўля рыбы ў возеры абмежаваная.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны