ААТ «Карал» — беларускае прыборабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.

Гісторыя Электравакуумны завод, які стаў базай для будучага прадпрыемства, быў створаны ў 1964 годзе; неўзабаве быў пабудаваны завод «Модуль». 18 жніўня 1975 года завод «Модуль» і электравакуумны завод былі аб’яднаны ў вытворчае аб’яднанне «Карал»Комитет Ленинского Коммунистического Союза Молодежи Белоруссии (комитет ЛКСМБ) Гомельского завода «Модуль» (с 18.08.1975-производственного объединения «Коралл»), г. Гомель на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь). На прадпрыемстве выраблялі ваенную прадукцыю, медыцынскія прыборы, п’езаэлектрычныя рэзанатары для тэлевізараў і радыёапаратуры, а таксама кінескопы. Завод быў прадпрыемствам поўнага вытворчага цыклу, меў уласныя магутнасці па вытворчасці спецыяльнага шкла і зборачны цэх. Акрамя грамадзянскай прадукцыі, ён вырабляў абсталяванне, якое выкарыстоўвалася ў ракетнай і касмічнай тэхніцы. Частка прадукцыі выраблялася ў засакрэчаным падземным цэху.

У пачатку 1990-х гадоў становішча прадпрыемства рэзка пагоршылася з-за спынення ваенных заказаў і падзення попыту на асноўную грамадзянскую прадукцыю — кінескопы (з 500 тысяч да 18 тысяч). У сярэдзіне 1990-х гадоў амерыканская кампанія «Westray» дамовіліся аб супрацоўніцтве з заводам, утварыўшы сумеснае прадпрыемства па вытворчасці кінескопаў. Неўзабаве інвестар выйшаў з праекта альбо па прычыне вялікіх капіталаўкладанняў, прадугледжаных бізнес-планам (300 млн долараў), альбо з-за адмовы замежных банкаў крэдытаваць праект з-за палітычных рызык. У 1998 годзе, пасля заканчэння тэрміну інвестыцыйнага дагавора, ААТ «Westrey-Карал» было пераўтворана ў ААТ «Карал». У 2003 годзе многія цэхі прадпрыемства былі перададзеныя ў бязвыплатнае карыстанне адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон». Дзяржаўны пакет акцый кампаніі неаднаразова выстаўляўся на продаж.

Сучасны стан Станам на 2020 год завод вырабляў вырабы з кварцавага шкла, корпуса інтэгральных мікрасхем і інструменты. У былых карпусах завода, перададзеных СЭЗ «Гомель-Ратон», арганізавана некалькі вытворчасцяў, у тым ліку выпуск шклатары. У чэрвені 2020 года на базе аднаго з закінутых карпусоў завода быў адкрыты тэхнапарк.

У 2019 годзе на прадпрыемстве працавала 178 супрацоўнікаў, выручка за год склала 2,8 млн рублёў (каля 1,3 млн долараў), чысты прыбытак — 72 тыс. рублёў (каля 35 тыс. долараў). 68,8% выручкі паступіла ад вытворчасці карпусоў інтэгральных мікрасхем, 24,15% — ад вытворчасці кварцавага шкла. 100% акцый належаць дзяржаве.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Вытворцы электронікі Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля