Флавіа Коты (; , Муральта, кантон Тычына, Швейцарыя — ) — швейцарскі юрыст, палітык, прэзідэнт.

Біяграфія Флавіа Коці наведваў школу ў Асконе, затым бенедыктынскую школу ў Зарнене. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва ўніверсітэце Фрыбура, скончыўшы юрыдычны факультэт.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Коты працаваў адвакатам і натарыусам у Лакарна. У 1964 годзе абраны ў гарадскі савет Лакарна, а праз тры гады ў Вялікі савет кантона Тычына. У абодвух саветах сядзеў да 1975 года, калі ўвайшоў ва ўрад кантона і ўзначальваў у ім дэпартаменты эканомікі, юстыцыі, ваенны і ўнутраных спраў. У 1977—1978 і 1981—1982 гадах узначальваў Кантанальны савет Тычына. З 1983 па 1986 год быў членам Нацыянальнага савета Швейцарыі.

У 1981—1984 гадах узначальваў Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю кантона Тычына, а ў 1984—1986 гадах — Швейцарыі.

10 снежня 1986 года Флавіа Коты абраны ў Федэральны савет Швейцарыі. З 10 снежня 1986 года па 30 красавіка 1999 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1987 года па 31 снежня 1993 года — кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Швейцарыі. З 1 красавіка 1994 года па 30 красавіка 1999 года — кіраўнік Міністэрства замежных спраў Швейцарыі. На гэтай пасадзе ўпершыню старшыняваў як прадстаўнік Швейцарыі ў АБСЕ (1996 год). У 1990, 1997 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1991, 1998 гадах — прэзідэнт Швейцарыі.

Катэгорыя:Прэзідэнты Швейцарыі