Зямля́ Та́смана () — паўночна-заходні выступ мацерыка Аўстралія, паміж залівамі Кінг і Кембрыдж, на поўначы штата Заходняя Аўстралія. Названы ў гонар галандскага купца і падарожніка А. Тасмана.
Уключае пласкагор’е Кімберлі, вулканічнае плато Антрым, нізіну ракі Фіцрой і моцна зрэзанае ўзбярэжжа Індыйскага акіяна паміж залівамі Кінг і Кембрыдж. На паўвостраве эўкаліптавыя лясы, зараснікі хмызнякоў, участкі саванны. Нацыянальны парк Гейкі-Годж.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паўвостравы Аўстраліі Катэгорыя:Геаграфія Заходняй Аўстраліі