Пародыя залацістаіголкавая (Parodia chrysacanthion) — від кактусаў з роду .

Апісанне

Сцябло шарападобна-пляскатае, светла-зялёнае. Рэбраў 24, яны слаба выяўленыя, невысокія, размешчаныя па спіралі. Арэолы белаапушаныя.

Калючкі шматлікія, залаціста-жоўтыя, тонкія, шчацінкападобныя, 0,8-1 см даўжынёй, адна з цэнтральных калючак да 2 см даўжынёй.

Кветкі дробныя, да 2 см даўжынёй і ў дыяметры, залаціста-жоўтыя.

Распаўсюджанне Эндэмік аргентынскай правінцыі Жужуй.

Сінонімы

Echinocactus chrysacanthion Echinocactus microspermus

Значэнне Вырошчваецца як пакаёвая і аранжарэйная дэкаратыўная расліна.

Крыніцы

Літаратура

Бабин Д. М. Кактусы и другие суккуленты. — Мн.: Миринда, 2000. — С. 110. — (Ваша усадьба) ISBN 985-6511-28-3 Мохов Е. Р. Кактусы. — СПб.: ООО «Издательский Дом „Кристалл“», 2003. — С. 220 ISBN 5-306-00172-6

Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Кактусавыя