Неатыя́нта клабучковая (Neottianthe cucullata) — від кветкавых раслін з роду сямейства Архідныя.

Батанічнае апісанне

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло тонкае, граністае, 10—25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснове. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, часам белыя. Суквецце — рыхлы, аднабокіГнездоцветка клобучковая колас. Плод — каробачка

Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем.

Арэал Усход Сярэдняй Еўропы, Усходняя Еўропа, поўдзень Сібіры, Манголія, поўдзень Далёкага Усходу, Паўночны Кітай, Карэйскі паўвостраў, ЯпоніяКрасная Книга Челябинской области .

Ахова

Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭСНеатыянта клабучковая ў Чырвонай кнізе Беларусі .

Літаратура

Спасылкі

Neottianthe cucullata (L.) Schltr. // The Plant List Неатыянта клабучковая ў Чырвонай кнізе Беларусі Выява Неоттианта клобучковая

Катэгорыя:Архідныя Катэгорыя:Флора Еўразіі