Пакуль цвіце папараць () — расійскі фэнтэзійны тэлесерыял вытворчасці кампаніі ІВД Production па заказе СТС. Серыял атрымаў высокія рэйтынгі ў эфіры канала СТСНаш земляк режиссёр Евгений Бедарев раскрывает тайны Беловодья в интервью перед стартом нового сериала.

Сюжэт Кірыл Андрэеў працуе журналістам у маскоўскай газеце. Аднойчы калега прыносіць яму чароўны амулет. З дапамогай амулета Кірыл нечакана аказваецца на Алтаі. Неўзабаве Кірыл даведаецца, што з дапамогай амулета і папараць-кветкі ён павінен зачыніць дзверы ў паралельны свет Умбры, дзе жыве ўсякая погань. А дапамогуць яму яго сястра Саша і сябры, якіх ён сустрэў на Алтаі (Раіса, Максім, Дзяніс, Ліка, Артур).

У ролях Аляксандр Пятроў — Кірыл Андрэеў (журналіст газеты «Сакрэтная праўда») Святлана Суханава — Аляксандра Андрэева (сястра Кірыла, актрыса тэатра) Таццяна Арлова — Раіса Тарасава (цётка Максіма і Дзяніса) Павел Крайноў — Максім Стральцоў (брат Дзяніса) Раман Курцын — Дзяніс Стральцоў (брат Максіма) Дзмітрый Бедараў — Ігар Князеў (бізнесмен) Ала Подчуфарова — Ліка Ізмайлава (дзяўчына Ігара, затым дзяўчына Дзяніса) Аляксей Васільеў — Артур Сташко (сябар Лікі) Залім Мірзоеў — Аржан (стары, які супрацьстаіць сілам зла) Мар'яна Шульц — Марыя Някрасава (памочніца Аржана) Юлія Самойленка — Агапа (ведзьма, дачка ведзьмака) Аляксандр Мезенцаў — вядзьмак (бацька Агапы) Алена Мікалаева — Алеся Мурашова / Паліна Мурашова (сястра-блізнюк Алесі) Вера Васільева — Надзея Ігараўна, бабуля Ігара Князева

Вытворчасць Здымкі серыяла праходзілі на Алтаі ў ліпені-лістападзе 2011 года. Некаторыя сцэны здымаліся ў Маскве і ЦверыРоссийское кино: пора отказаться от картонных декораций.

Роля Раісы Тарасавай спецыяльна напісана для актрысы Таццяны АрловайТатьяна Орлова: «Никогда не скажу себе: „Больше не могу!“».

Прэмія 2 намінацыі на прэмію «Тэлезорка-2012» — «Любімы серыял. Навінкі» і «Любімая актрыса» (Таццяна Арлова). Намінацыя на III штогадовай Расійскай кінапрэміі ў жанры жахаў «Кропля-2012» у намінацыі «Лепшы айчынны хорар года».

Працяг тэлесерыяла У 2019 годзе выйшаў працяг серыяла — «Белаводдзе. Таямніца закінутай краіны». У ім Кірыл і яго сябры прайшлі новыя выпрабаванні.

Спасылкі Афіцыйны сайт Страница сериала на официальном сайте «СТС» На сайце Youtube IMDb

Катэгорыя:Тэлесерыялы Расіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы 2012 года