Цысана Бежанаўна Татышві́лі (; ) — савецкая і грузінская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка Грузінскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1979).
Біяграфія Нарадзілася ў Тбілісі. У 1963 годзе скончыла Тбіліскую кансерваторыю. У 1963—2001 гадах — салістка Тбіліскага тэатра оперы і балета. Прафесар вакальнага факультэта Тбіліскай дзяржаўнай кансерваторыі.
Памерла Цысана Татышвілі 23 верасня 2017 годаცისანა ტატიშვილი // საქართველოს ბიოგრაფიულ ლექსიკონში ў Тбілісі.
Творчасць Спевы Цысаны Татышвілі адметныя шырокім дыяпазонам, гнуткім, тэхнічна дасканалым, аднолькава гучным голасам ва ўсіх рэгістрах. Акрамя Тбіліскага тэатра оперы і балета выступала на сцэнах Вялікага тэатра ў Маскве і Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, гастралявала ў многіх гарадах Еўропы: Вільнюсе, Рызе, Кішынёве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Сафіі, Будапешце, Варшаве, Берліне, Боне, Мюнхене, Кёльне, Базелі, Афінах, Лісабоне, Лондане, Празе, Вене і іншых.
Сярод выкананых оперных партый: Этэры («Абесалом і Этэры» З. Паліяшвілі), Ліза («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Аіда, Эбалі, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Атэла» Д. Вердзі), Тоска («Тоска» Д. Пучыні), Артруда («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Саламея («Саламея» Р. Штрауса) і іншыя.
Узнагароды і званні Народная артыстка Грузінскай ССР (1973) Народная артыстка СССР (1979) Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя З. П. Паліяшвілі (1979) Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шота Руставелі (1987) Ордэн Гонару (Грузія, 2010) Прэзідэнцкі ордэн Ззянне (Грузія, 2012) Прыз «Мастацтва — сама неўміручасць» (Міжнародная асацыяцыя мастацтваў «Мзечабукі» і таварыства Марыі Калас) Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі У 2010 годзе ў гонар Цысаны Татышвілі перад будынкам Грузінска тэатра оперы і балета імя Паліяшвілі была адкрыта «Зорка».
Крыніцы
Літаратура
Зарубин В. И. Татишви́ли Цисана Бежановна // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 457. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Агин М. С. Вокально-энциклопедический словарь : Биобиблиография / М-во культуры РСФСР. Респ. координац. хозрасчет. ред.-изд. центр. — М. : Изд-во Ркх-Риц, 1991. — 21 см. ვინ ვინაა საქართველოში: ქართული ბიოგრაფიული ცნობარი. — თბ., 1998—1999. — გვ. 308.
Спасылкі Валерий Зарубин Её труд, её счастье // Советская культура. 20 июля 1979 г. № 58(5247) — С. 5. ცისანა ტატიშვილი // საქართველოს ბიოგრაფიულ ლექსიკონში Инна Безирганова Цисана Татишвили // Тбилисская неделя Народная артистка СССР Цисана Татишвили скончалась в Грузии // Информационно-аналитически портал «Музыкальные сезоны»
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Грузіі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Грузіі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Грузіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тбілісі