Віндзіш (ням.: Windisch) — камуна ў Швейцарыі, у кантоне Ааргау. Уваходзіць у склад акругі Бруг. Насельніцтва — 7920 чалавек (на 31 снежня 2021 года). Афіцыйны код — 4123.
Віндзіш размешчаны за 3 км на паўночны ўсход ад Бруга на паўвостраве, які ўтвараецца зліццём рэк Аарэ і Ройс, на месцы рымскага горада Вінданісы, аднаго са значных гарадоў Гельвецыі, разбуранага алеманамі, гунамі і франкамі. У Віндзішы размешчаны былы манастыр Кёнігсфельдэн (цяпер псіхіятрычная клініка) на месцы, на якім у 1308 годзе быў забіты імператар Альбрэхт I.
Катэгорыя:Камуны кантона Ааргау