Се́рыя (ад — «рад») — паслядоўны рад якіх-небудзь аднародных прадметаў, якія маюць агульную прымету, аб’яднаны агульным прызначэннем, складаюць адну групу.
Серыя — адна з частак вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна. Серыя — адзін з рангаў у біялагічнай сістэматыцы; у таксанамічнай іерархіі знаходзіцца ніжэй за род, але вышэй за від. Серыя у геахраналогіі — мясцовае стратыграфічнае падраздзяленне, якое аб’ядноўвае дзве і больш світ. Серыя — зборнік прадукцыі (кніг, гульняў, фільмаў і г.д.), звязанай паміж сабой агульнымі аспектамі — выдаўцом (ці гандлёвай маркай), сусветам, персанажамі і да т.п.; складовая частка медыяфраншызы. Кніжная серыя — кнігі, па тых ці іншых прычынах пазіцыянаваныя выдаўцом як складнікі адзіную паслядоўнасць. Серыя паштовых марак — поўны выпуск паштовых марак, звязаных паміж сабой адным прызначэннем, падзеяй, тэмай, нагодай выпуску.
Гл. таксама Серыял