Хаакін Маўрын Хулія (, ; ) — іспанска-каталонскі палітыяны дзеяч. Лідар Рабоча-сялянскага блока і Рабочай партыі марксісцкага адзінства.
Біяграфія Нарадзіўся ў правінцыі Уэска, Арагон. З ранняга юнацтва ўдзельнічаў у сацыялістычным руху. Некалькі разоў паўставаў перад судом.
Скончыў універсітэт у Лерыдзе (Каталонія). Пасля далучыўся да анархісцкай Confederación Nacional del Trabajo (CNT, «Нацыянальная канфедэрацыя працы»). У 1920 годзе быў абраны мясцовым сакратаром прафсаюза, а таксама рэдактарам штотыднёвіка Lucha Social. У 1921 годзе прадстаўляў рух на з’ездзе Прафінтэрна ў Маскве. Пасля вяртання абраны генеральным сакратаром CNT. У лютым 1922 года арыштаваны і зняволены ў турму. Заснаваў бальшавіцкую групу ў рамках CNT — Comités Sindicalistas Revolucionarios («Рэвалюцыйныя прафсаюзныя камітэты»).
У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. Займаўся арганізацыяй Каталонска-Балеарскай камуністычнай федэрацыі. Падчас разгону апазіцыйных партый па загаду дыктатара Мігеля Прыма дэ Рыверы ў студзені 1925 года быў арыштаваны і заключаны ў турму. Вызвалены ў 1927 годзе, пасля чаго з’ехаў у Парыж. Вярнуўся ў 1930 годзе, стаўшы праціўнікам сталінскай палітыкі ў Савецкім Саюзе. Падтрымліваў Мікалая Бухарына. Хутка пакінуў кампартыю.
З 1935 года ў складзе Рабочай партыі марксісцкага адзінства. У 1936 годзе быў абраны ў Кангрэс дэпутатаў Іспаніі па спісах Народнага фронту.
У 1944 годзе, у гады франкісцкай дыктатуры, асуджаны на 30 гадоў. У ходзе амністыі 1946 года вызваленыRegister of the Joaquin Maurin papers.
У 1947 годзе разам са сваёй сям’ёй выехаў у Злучаныя Штаты.
Крыніцы
Літаратура Andrew Durgan, BOC 1930-1936: El Bloque Obrero y Campesino (BOC 1930-1936: The Workers' and Peasants' Bloc). Barcelona: Laertes S.A. de Ediciones, 1996. Andrew Durgan, Dissident Communism in Catalonia, 1930-36. PhD dissertation. University of London, 1989. Antoni Monreal, El pensamiento político de Joaquín Maurín (The Political Thought of Joaquín Maurín'). Barcelona: Península, 1984. Alan Sennett, Revolutionary Marxism in Spain, 1930-1937. Chicago: Haymarket Books, 2015.
Спасылкі Joaquín Maurín biography by Pedro Bonet y Luis Alonso at the Fundación Andreu Nin Joaquin Maurin archive at Stanford University Joaquín Maurín archive at Marxists Internet Archive Joaquín Maurín archive at Marxists Internet Archive
Катэгорыя:Камуністы