Сэр Уільям Генры Флаўэр (; , Стратфард-он-Эйван, Уорыкшыр — , ) — англійскі медык, заолаг і антраполаг.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1864), член-карэспандэнт Французскай акадэміі навук (1895).

У 1882 годзе ўдастоены Каралеўскага медаля Лонданскага каралеўскага таварыства.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Стратфард-он-Эйван (графства Уорыкшыр, Англія). Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі ў Лондане. У 1851 годзе атрымаў ступень лекара, у 1854 годзе паступіў ваенным лекарам у дзейнае войска ў Крыме.

Па вяртанні ў Лондан прызначаны лекарам і празектарам у шпіталі Middlsex і з гэтага часу заняўся вывучэннем жывёл. У 1861 годзе прызначаны дырэктарам музея Каралеўскага медыцынскага вучылішча (College of Surgeons), які меў багатую анатамічную калекцыю, якую Флаўэр значна павялічыў. З 1869 года Флаўэр чытаў лекцыі па анатоміі ў гэтай вучэльні.

У 1884 годзе назначаны дырэктарам прыродагістарычнага аддзела Брытанскага музея, якім быў да 1898 года.

Навуковыя працы Флаўэра датычацца пераважна параўнальнай анатоміі млекакормячых і чалавека. Ён лічыўся лепшым знаўцам кітоў, упершыню вывучыў змену зубоў у сумчатых і зрабіў вельмі каштоўныя даследаванні над параўнальнай анатоміяй печані млекакормячых. У якасці кіраўніка найбагацейшага ў свеце музея Флаўэр вядомы асабліва тым, што адзін з першых пераканаўся ў неабходнасці аддзяліць выставачныя калекцыі, прызначаныя для публікі, ад калекцый для навуковых даследаванняў.

Разам з Лідэкерам Флаўэр выдаў падручнік «Introduction to the Study of Mammals» у Лондане.