Таўкані́ца, таксама таўпеня — беларуская традыцыйная страва, тоўчаная бульбяная каша.

Чышчаную бульбу вараць, адцэджваюць, таўкуць, заскварваюць салам з цыбуляй. Ядуць з малаком, агуркамі, капустай. З таўканіцы рабілі таўчонікі — галушкі, якія падсмажвалі ў сметанковым масле, тлушчы або абкочвалі ў канапляным семі і падсмажвалі ў печы. Часта з таўканіцы рабілі камы.

Гл. таксама Бульбяное пюрэ

Крыніцы

Літаратура

Навагродскі, Т. А. Эвалюцыя традыцый харчавання беларусаў у XIX—XX стст. Т. А. Навагродскі. — Мінск : БДУ, 2015. — 243 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-566-164-2. Таўкані́ца // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. С—Т / Уклад. М. Я. Абрагімовіч [і інш.]; гал. рэд. Г. А. Цыхун. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — С. 258. — З51с. — ISBN 978-985-08-0739-3, ISBN 978-985-081185-1 (т. 13).

Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Стравы з бульбы