Ютрань, утраняАДКРЫТЫ НАБОР НА ДЫСТАНЦЫЙНЫЯ БІБЛЕЙСКІЯ КУРСЫ ПРЫ МІНСКАЙ ДУХОЎНАЙ СЕМІНАРЫІ … Псалмы ўтрані («Бог Гасподзь», Шасціпсалмоўе, Поліелей) — 3 лекцыі. (, ад — рана прыходзіць) — адно з богаслужэнняў сутачнага кола — царкоўнае грамадскае богаслужэнне, якое здзяйсняецца, паводле Статута, раніцай.
Ютрань бывае штодзённая (будзённая) і святочная (варыянты — нядзельная, поліялейная, славаслоўная). Шэрагам асаблівасцяў валодаюць велікапосная і памінальная ютрань.
Чын штодзённай ютрані ўключае ў сябе дабраславенне, пачатак звычайны, псалмы 19 і 20, трапары, каджэнне храма, ектэнію, шасціпсалмоўе, вялікую ектэнію, трапары, кафізмы і седальныя, псалом 50, каноны, стыхіры на сціхоўны, вялікае славаслоўе, малітву «Ойча наш», трапар, водпуст.
Святочная ютрань дапаўняецца спевамі поліелея (пасля кафізмаў і седалаў), а ў нядзелю таксама спевамі блаславёных, іпакояў і антыфонаў, пракімнаў і чытаннем Евангелля, пасля якога спяваецца нядзельная песня «Уваскрэсенне Хрыстова».
Святочная ютрань, якая злучаецца з Вялікай вячэрняй і першай гадзінай, складае Усяночнае трыванне.
Крыніцы
Спасылкі Утреня — православная энциклопедия «Азбука веры» Ютрань штодзённая
Катэгорыя:Хрысціянскае набажэнства