Лугавое возера — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на паўднёва-заходняй ускраіне горада Гарадок.

Плошча возера 0,4 км², даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Сярэдняя глыбіня возера 4,1 м, найбольшая — 12,9 м. На глыбіні да 2 метраў прыходзіцца 28 % плошчы возера. Берагавая лінія звілістая даўжынёй 3,39 км. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша. Плошча вадазбору 224 км². Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы стромкія пясчаныя і супясчаныя вышынёй да 14 м, на поўдні да 20 м, часткова занятыя хваёвым лесам. На схілах катлавіны абразійны ўступ вышынёй 1—1,5 м. На поўначы і паўночным захадзе два залівы. Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае.

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Усыса, злучае яго з возерам Арэхавае. Надводная прыбярэжная расліннасць распаўсюджана да глыбіні ў 1,5 м перарывістай палосай на адлегласці да 20 метраў ад берага. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м. Паўднёва-заходні заліў зарастае гарлачыкамі.

У возеры водзяцца шчупак, карась, гусцяра, плотка, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — 480 с.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі